Тыдзень бібліятэк Паўночных краін Еўропы

IMG_098417 лістапада пры падтрымцыIMG_1126 Аддзялення Пасольства Фінляндыі ў Беларусі, Цэнтра шведскіх даследаванняў і Савета міністраў Паўночных краін у Центральнай дзіцячай бібліятэцы прайшло незвычайнае мерапрыемства ў рамках праекта  “Тыдзень бібліятэк Паўночных краін Еўропы”.

IMG_1073Уступнае слова кіраўніка Аддзялення Пасольства Фінляндыі ў Беларусі ўзяў саветнік-пасланнік Янне Хейсканен.

Каардынатар праектаў Аддзялення Пасольства Фінляндыі ў Беларусі Вольга Рызмакова правяла віктарыну, прысвечаную Паўночным краінам і літаратуры Паўночных краін.

Школьнікі 3В і 4А класаў  мінскай школы № 67 пазнаёміліся з кнігай “Эла і сябры” папулярнага фінскага дзіцячага пісьменніка Ціма Парвела. Гэта вясёлая, трохi хулiганская гісторыя,  якая можа развесялiць нават самага сур’ёзнага чалавека. Менавiта на такiх тэкстах гадуюцца асобы, якiя не губляюць пачуцця гумару i не затойваюць крыўду на ўвесь свет.

IMG_1156Перакладчыца Алена Казлова спачатку патлумачыла значэнні складаных слоў з тэксту на беларускай мове, а пасля прачытала некалькі ўрыўкаў з кнігі  Ціма Парвела “Эла і сябры”.

Вольга Рызмакова і Алена Казлова задалі пытанні па прачытанным з невялікімі падарункамі за правільныя адказы.

Напрыканцы сустрэчы ўсіх дзяцей чакаў салодкі стол (цукеркі, печыва, сок, вада).

Яшчэ доўга пасля заканчэння сустрэчы дзеці задавалі пытанні кіраўніку Аддзялення Пасольства Фінляндыі ў Беларусі – саветніку-пасланніку Янне Хейсканену.

Свята атрымалася вельмі добрым і шчырым.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь