Журы абвясціла вынікі прэміі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў.
Лаўрэатамі Прэміі Цёткі зрабіліся Валеры Гапееў, аўтар кнігі “Мая мілая ведзьма” (у намінацыі “Найлепшы твор для дзяцей або падлеткаў”), і мастачка Лізавета Лянкевіч, якая праілюстравала кнігу «Азбука. Вясёлы вулей» Рыгора Барадуліна (у намінацыі “Найлепшае мастацкае афармленне”). Цырымонія ўзнагароджання прайшла 3 траўня ў Культ. цэнтры “Корпус”.
Оставить комментарий