ВЫХАВАЕМ ЧЫТАЧА … ПРАЗ ІНТЭРАКТЫЎ

2«Дзіцячае чытанне: праблемы, пошукі, рашэнні» міжнародны семінар пад такой назвай аб’яднаў бібліятэкараў, пісьменнікаў, педагогаў. Ініцыятарамі правядзення форуму сталі галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры i па справах моладзі Мінгарвыканкама, дзяржаўная ўстанова «Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска», Камітэт па арганізацыі абслугоўвання дзяцей ББА.

  Кніга або інтэрнэт? Пытанне апошняга дзесяцігоддзя, якое не страчвае актуальнасці, нягледзячы на, здавалася б, відавочны адказ. Інтэрнэт паланіў не толькі моладзь — пенсіянеры з ахвотай адольваюць камп’ютарную грамату. I ўсё ж нават тэхнічны прагрэс не мяняе прыроду чалавека: кніга застаецца непераўзыдзенай крыніцай для выяўлення чалавечых эмоцый. Кнігі, самыя розныя, вабяць унікальнай магчымасцю быць рэальным прадметам для захаплення.

  На думку кандыдата педагагічных навук, дацэнта кафедры псіхалогіі i педагогікі Белдзяржуніверсітэта культуры i мастацтваў Галіны Сперанскай, толькі чытанне кніг можа па-сапраўднаму развіць  асобу. Пры  чытанні ўзнікаюць мастацкія  вобразы,  уяўленні, якія спрыяюць больш істотнаму, індывідуальнаму ўспрыманню аўтарскага тэксту. У той час,  як, напрыклад, у фільме рэжысёр прапануе гледачу свае бачанне сюжэта. Такім чынам, вобраз Чабурашкі з любімага мультфільма ва ўсіх аднолькавы. Ці можа быць цікавай трафарэтная асоба?

  Таму, каб прывабіць дзяцей  да чытання з маленства, прысвячаюць гэтаму свой лес бібліятэкары, разумеючы вялікую адказнасць за выхаванне духоўна развітых  юных беларусаў. Вось таму творчым аказаўся міжнародны семінар апантаных любімай справай аднадумцаў.

  Таццяна Швед, дырэктар ДУ «Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска», пацвердзіла:

  — Мы добра разумеем, што пазіцыянаваць кнігу i чытанне ў наш час трэба ў новай якасці. У сталічных бібліятэках ужываюцца такія навінкі, як «лібмом» — бліц-апытанне «Хто ведае дарогу ў бібліятэку?». Тыя, хто адкажа, атрымліваюць смайлік. «Нязнайка» — каляндар з адрасам бібліятэкі i кантактнай інфармацыяй. «Літаратурны дыліжанс» — гульня па краязнаўчай, геаграфічнай, гістарычнай, навукова-папулярнай i мастацкай літаратуры.

  Да  прадстаўнікоў  бібліятэчнай   супольнасці  Беларусі далучыліся i калегі  з Расіі. Наталля Глоза, якая прадстаўляла ЦБС Петрадварцовага раёна Санкт-Пецярбурга, пазнаёміла з досведам рэалізацыі праграмы «Выхаваем  кнігалюба»  ў бібліятэцы сямейнага чытання г. Ламаносава. Алеся Бухал, галоўны бібліятэкар з Белгарадскай дзіцячай бібліятэкі А. Ліханава, падзялілася досведам арганізацыі тэматычных wеb-турніраў. Людміла Максімава з Маскоўскай абласной дзяржаўнай дзіцячай бібліятэкі прадставіла праект  «Юны  эколаг Падмаскоўя», які ажыццяўляе бібліятэка сёлета, у Год экалогіі ў Расіі, сумесна з маскоўскім заапаркам.

                        Марыя ЛІПЕНЬ

            Прапануем найцікавейшыя ідэі для папулярызацыі чытання сярод моладзі, агучаныя на семінары «Дзіцячае чытанне:  праблемы, пошукі, рашэнні»:

  1.   Разам з сябрам чалавека

Наталля Глоза, загадчыца Бібліятэкі сямейнага чытання горада Ламаносава, распавяла, што ў некаторыя дні ганаровым госцем бібліятэкі становіцца…

Лабрадор. Сабаку (зразумела, выхаванага i прывітага) прыводзяць у залу на сустрэчу з дзецьмі, дзе ён нават  сам абірае кнігу, якую будуць чытаць гэтым разам. Лабрадор, падрыхтаваны да такога фармату сустрэч, уважліва слухае маленькіх чытачоў, а пасля гуляе з імі. Заняткі  з сабакам вельмі карысныя для павышэння ўзроўню чытання сярод дзяцей: у адрозненне ад дарослых, Лабрадор ніколі не робіць заўваг, што дапамагае пачувацца больш вольна i не хвалявацца.

          |  2. У камандзе

Галоўны бібліятэкар Белгарадскай дзіцячай бібліятэкі A.  A. Ліханава  Алеся  Бухал  падчас  свайго выступу  адзначыла поспехі  ў   прыцягненні  да  мерапрыемстваў  падлеткаў. Замест  таго, каб  запрашаць  ix да  сябе бібліятэка выправілася на «нейтральную» тэрыторыю — у інтэрнэт-

прастору. У Белгарадзе арганізуюць адмысловыя web-турніры для

вучняў 6 — 9 класаў. Бібліятэкары абіраюць тэму турніру, называюць

патрэбную для чытання літаратуру камандам з 15 — 20 чалавек. Пры

дапамозе Skype школьнікі абмяркоўваюць творы i спаборнічаюць за перамогу. Падлеткам падабаецца такі фармат узаемадзеяння, бо ён досыць сучасны i цікавы.

  1.   3 гістарьгчнымі інтрыгамі

  У Дзіцячай бібліятэцы-філіяле імя А. С. Пушкіна горада Магілёва шмат увагі надаецца гісторыі роднага краю. Сёлета ладзілі краязнаўчы праект «Прагулкі па Магілёве», прысвечаны 750-годдзю горада. У межах гэтага праекта пашырыліся межы бібліятэкі: на школьных канікулах малодшыя школьнікі ўдзельнічалі ў шэрагу мерапрыемстваў, скіраваных на павышэнне ведаў пра мінуўшчыну i сучаснасць роднага горада. Для моладзі стварылі нават віртуальную пляцоўку, якая  дапамагае знаходзіць інфармацыю пра Магілёў  за ўласным камп’ютарам. Праект «Дзецям пра Магілёў» арганізаваў у інтэрнэт-прасторы карту Магілёва з тэматычнымі малюнкамі, адкуль дзеці могуць даведацца нешта новае пра гістарычныя аб’екты малой радзімы.

                                     Дар’я ЧАРНЯЎСКАЯ

Крыніца: Літаратура і мастацтва. — 2017. — №45. — С.11

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь