Уражаннямі ад тыдня дзіцячай кнігі падзяліліся бібліятэкары Беларусі.
Таццяна Швед, дырэктар Цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі горада Мінска імя М. Астроўскага:
— На працягу Тыдня дзіцячай кнігі ў 18 дзіцячых бібліятэках Мінска прайшлі цыклы розных літаратурных мерапрыемстваў. Да імпрэз падышлі з крэатывам i правялі гульні, квесты, конкурсы, падарожжы: менавіта такіфармат мерапрыемстваў карыстаецца найбольшай папулярнасцю сярод школьнікаў рознага ўзросту. Напрыклад, у дзіцячай бібліятэцы № 14 для серыі імпрэз абралі дэвіз «Чытанне добрых дзіцячых кніг падобнае дапрышчэпкі ад цяжкіх захворванняў душы».
Там арганізавалі сустрэчу з рэдакцыяй дзіцячага часопіса «Мішутка». Супрацоўнікі малодшага абанемента падрыхтавалі для сваіх чытачоў кніжнае свята «Вясёлы дзень», прысвечанае Сяргею Міхалкову. Тыдзень дзіцячай кнігі завяршыўся фестывалем дзіцячага чытання, які прайшоў у Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы. Былі зона творчасці i фотазона з героямі мультфільмаў, кнігі з дапоўненай рэальнасцю, конкурсы для дзяцей i бацькоў.
Культурна-асветніцкая работа займае ў нас значнае месца. Як доказ — адпаведная статыстыка: штогод сістэма бібліятэк арганізоўвае каля 4 тысяч мерапрыемстваў для дзяцей, i толькі за мінулы год ix наведала 70 тысяч чалавек. Летась у нашай сістэме павялічылася не толькі колькасць беларускамоўных кніг для дашкольнікаў i школьнікаў, але i попыт на ix.
Крыніца: Літаратура і мастацтва. — 2018. — №14. — С.1,10
Оставить комментарий