Сумесны літаратурны праект Мінскага гарадскога аддзялення СПБ і сталічнай сістэмы дзіцячых бібліятэк

Сумесны літаратурны праект Мінскага гарадскога аддзялення СПБ і сталічнай сістэмы дзіцячых бібліятэк стартаваў у Дзень маці. Урачыстае адкрыццё новай літаратурнай гасцёўні «Верасок» адбылося ў дзіцячай бібліятэцы № 16, дзе слухачамі сталі вучні 4 класа СШ № 127. Загадчык бібліятэкі і апякунка праекта Вольга Ціткова распавяла гісторыю заснавання Дня маці ў нашай краіне і прадставіла дзецям гасцей — дзіцячую пісьменніцу Ніну Галіноўскую і паэтэсу Іну Фралову, якая прачытала некалькі новых уласных дзіцячых вершаў. Адбылася прэзентацыя кнігі Ніны Галіноўскай «Няма даравання вайне», якая выйшла да сямідзесяцігоддзя Вялікай Перамогі ў серыі «Дзеці вайны», што выпускае выдавецтва «Чатыры чвэрці». Супрацоўнікі кніжніцы падрыхтавалі для ўсіх удзельнікаў мерапрыемства незвычайныя паштоўкі.

Ганна СТАРАДУБ
Крыніца: ЛіМ.— 2015.— №43.— С.3

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь