Паэзія, і музыка, і песня для душы

Пад назвай «3 любоўю, удзячнасцю, верай» адкрылася ў дзіцячай бібліятэцы

№ 5 г. Мінска выстаўка, прысвечаная юбілейнаму дню нараджэння і 40-годдзю творчай дзейнасці пісьменніка, старшыні сталічнага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхася Пазнякова.

На ўрачыстым адкрыцці фотавыстаўкі прысутнічалі калегі, сябры юбіляра, а таксама супрацоўнікі бібліятэк і прыхільнікі яго самабытнага таленту. Перад прысутнымі выступілі аўтар выстаўкі — фотамастак Міхаіл Крыжаноўскі, паэты і перакладчыкі вершаў М. Пазнякова Анатоль Аўруцін, Лізавета Палеес, Хізры Асадулаеў, пісьменнікі Уладзімір Мазго, Іван Юркін. Вершы прагучалі з вуснаў самога віноўніка ўрачыстасці і артысткі эстрады Вольгі Багушыньскай. Добрыя словы пра юбіляра, выстаўку і супрацоўніцтва з МГА СПБ выказала дырэктар Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк Таццяна Швед. А затым гучалі песні на вершы Міхася Паўлавіча ў выкананні артыста і кампазітара Сяргея Краўца ды яго жонкі — спявачкі Іны Кравец. Супрацоўнікі кніжніцы падрыхтавалі выстаўку кніг Міхася Пазнякова.

Азнаёміцца з фотавыстаўкай можна да канца кастрычніка.

 

Дзіна ДОЛЬСКАЯ

Крыніца: Літаратура і мастацтва.—2016.—№38.—С.2

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь