Казкі, песні ды загадкі

Сапраўднае свята дзіцячай кнігі адбылося ў сталічнай бібліятэцы № 6 імя Васіля Віткі. Пачэсным госцем стаў знакаміты паэт і перакладчык, старшыня секцыі дзіцячай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Мазго. Падчас імпрэзы Уладзімір Мінавіч пазнаёміў чытачоў бібліятэкі са сваімі вершамі і загадкамі, а таксама ўласнымі перакладамі казак народаў Аўстраліі і казак Андэрсэна на беларускую мову. Вучняў сярэдняй школы № 60, што завіталі на свята, чакаў прыемны сюрпрыз — тэатралізаванае папуры лялечнага тэатра «Пацешка» паводле казак пісьменніка. Паслухалі песні на словы Уладзіміра Мазго. А напрыканцы дапытлівыя чытачы літаральна закідалі пісьменніка самымі рознымі пытаннямі. Развітваючыся, Уладзімір Мінавіч у якасці пажадання прыгадаў трапныя словы з уласнага верша: «Не гуляйце, дзеці, доўга ў інтэрнэце з дапамогай мышкі, а чытайце кніжкі».

 Кацярына БУЗОЎКІНА

Крыніца:  ЛіМ.— 2015. — №43. — С.14

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь