Дні, Перамогаю асветленыя

..Бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі № 8 Мінска Марына Петрашкевіч  піша  пра калег з Пярмі, якія знайшлі на карце беларускую ўстанову i вырашылі абавязкова яе наведаць, бо таксама працуюць у восьмай дзіцячай бібліятэцы — праўда, свайго горада. Прыватныя  візіты перараслі ў трывалыя міжнародныя кантакты.

Існуе праграма некамерцыйнага супрацоўніцтва «Мінск — Перм: давайце сябраваць гарадамі»,  скіраваная на ўмацаванне культурных,  інфармацыйных  i сяброўскіх стасункаў  паміж дзіцячымі групамі i асобнымі карыстальнікамі згаданых бібліятэк. «Па сеціве паляцелі відэапрэзентацыі пра бібліятэкі, — піша Марына Петрашкевіч,  — а  паштальёны панеслі кніжныя пасылкі для дзяцей. А потым адбылося ix анлайн-знаёмства. Агульныя мерапрыемствы  да Дня  Перамогі сталі апошнімі ў  праграме супрацоўніцтва гэтага навучальнага года.  Наперадзе лета — для дзяцей адпачынак, а для бібліятэкараў — час распрацоўкі новага цыкла мерапрыемстваў»…

Яўген Рагін

Крыніца: Культура. — 2018. — №20. — С.10

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь