Чытанне для роздуму

На самым пачатку школьных канікул дзецям не даў засумаваць фестываль дзіцячага чытання «Пусть всегда будет солнце!» у сталічнай дзіцячай бібліятэцы № 4, праведзены сумесна з Выдавецкім домам «Звязда». Распачаўся ён прэзентацыяй дзіцячых кніг пісьменніцы Яны Явіч «Уцёна хоча ведаць» і «Самыя кветкавыя сны», якія прадставіла сама аўтарка.

Супрацоўнікі кніжніцы на чале з загадчыцай Наталляй Отчэскай ператварылі бібліятэчны інтэр’ер і прылеглую тэрыторыю ў творчую майстэрню. Тут працавала шмат фестывальных пляцовак, дзе сваімі рукамі можна было і стварыць хатні абярэг — ляльку-куватку, і скласці арыгамі, а яшчэ — паўдзельнічаць у конкурсе малюнкаў на асфальце, паглядзець выстаўку «Свет лялек», кніжную экспазіцыю, прысвечаную рукадзеллю, набыць дзіцячыя кнігі, што пабачылі свет у Выдавецкім доме «Звязда»… Такія кніжныя фэсты будуць ладзіцца яшчэ неаднойчы!

                                                    

Дзіна ДОЛЬСКАЯ

Крыніца: Літаратура і мастацтва. — 2016. —№22. — С.3

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь