«Імгненні жыцця»

Гадзіна мастацтва, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння Алены Георгіеўны Лось

Будай А., дзіцячая б№2ф1ібліятэка №2 ДУ «ЦСДБ г.Мінска»

Спявачка выконвае песню «Рождество» на фоне  слайда-партрэта А. Лось. Гучыць ціхая музыка.

 Вядучая 1. Паважаныя сябры, мы рады вітаць вас у нашай бібліятэцы! У дзяцінстве закладваецца асоба кожнага чалавека. Творчасць многіх паэтаў ці мастакоў — яркае таму пацверджанне. Зачараванасць красой прыроды, крыштальная чысціня душы i безаглядная шчырасць, без чаго наогул немагчыма творчасць,— вось тая аснова, на якой узнікаюць жывапісныя палотны i паэмы, сімфоніі i архітэктурныя шэдэўры.

    Лес кожнага  чалавека па свойму  цікавы, a калі жыццё сутыкае нас  з  чалавекам  знакамітым,  то  зусім  зразумелай становіцца  пільная цікавасць да таго, дзе нарадзіўся, рос, хто яго бацькі, каб зразумець, як, чаму са звычайнага, здавалася б, хлапчука ці дзяўчынкі вырастае паэт, пісьменнік, мастак.

    Імгенні жыцця — з ix складаецца лёс, асоба чалавека. Імгненні яркага жыцця Алены  Георгіеўны Лось — давайце нагадаем ix!

    Вядучая 2 (суправаджаецца паказам слайдаў).

«…Дзяцінства — самая прыгожая i важная старонка жыцця. Я нарадзілася ў Вільні. Зусім маленькаю мяне прывезлі ў мястэчка Лыскава, што на Пружаншчыне. Тут пасля заканчэння Віленскага ўніверсітэта мой тата працаваў доктарам. У Лыскава я жыла да сямі гадоў.

    Запомніліся снежныя зімы, імклівыя сані, на якіх мы ездзілі па наваколлі. Мы жылі ў вялікім доме. Побач раслі векавыя ліпы. Я залазіла на ix галіны

i глядзела на  дарогу. Як там было прыгожа! Стары панскі парк, сажалкі, вялікае возера, дзе зімою тата зрэдку катаўся на каньках. А я стаяла на беразе i з захапленнем назірала за  ім. Менавіта там мяне на ўсё жыццё зачаравала прырода.

    Потым пераехалі ў Ружаны —  самае дзівоснае мястэчка на свеце. Колішняя сталіца магутных князёў Сапегаў.  Касцёл, царква, старадаўняй пабудовы дамы, a перадусім руіны велічнага  палаца… Неўсвядомлена я спасцігла строгую красу архітэктуры, гэту незвычайную музыку без слоў.

    Калі я скончыла ў Ружанах дзявяты клас, мы з мамай падаліся ў Вільню. Там жылі нашы блізкія знаёмыя. Я паступіла ў апошні клас гімназіі. I не адчувала сябе няёмка сярод гарадскіх аднакласнікаў, бо зусім не саступала ім у ведах. Я не стамлялася чытаць, штодня бегала ў бібліятэку.

    Пазнаёмілася там з немаладым ужо бібліятэкарам, расказала яму пра жаданне стаць мастаком. А ён у свой час вучыўся на мастацкім факультэце Віленскага ўніверсітэта. Чалавек гэты падахвоціў мяне, пачаў даваць неабходную літаратуру, падказваў, як самастойна рыхтавацца да паступлення ў інстытут».

        Музыканты выконваюць на фартэпіяна

        музыку з оперы М. Глінкі «Іван Сусанін».

    Вядучая 1.  Па запрашэнні Алены Аладавай, дырэктара Дзяржаўнага мастацкага музея Беларусі, Алена Лось прыязджае ў Мінск i пачынае працаваць у выдавецтве, афармляць дзіцячыя кнігі.

    Не адно пакаленне хлопчыкаў i дзяўчынак вырасла на малюнках гэтай  мастачкі, якая праілюстравала больш за 200 кніг.  Яна з любоўю малюе

краявіды роднай  зямлі, птушак i звяроў, кветкі i нацюрморты. Але лепш за ўсё ў  яе атрымліваюцца вочы i твары дзяцей.

    Чытальнік 1.

      Мастачка чаруе…

      І ў свеце яе

      Святочнае сонца

      3-за лесу ўстае,

      Вясёлка над рэчкай

      Развешвае стужкі,

      Спяваюць суладна

      Крыніцы i птушкі.

      Мастачка чаруе…

      I ў сонечным свеце

      Цалуюць бацькоў

      Усміхаюцца дзеці,

      Бо ён без гармат

      I крылатых ракет,

      Любоўю i талентам

      Створаны свет.

                             М. Маляўка

    Вядучая 2. 1961  год — першая ілюстраваная кніжка Алены Георгіеўны Лось i  Гары Якубені казка «Каза-манюка».

    1962 год — «Залатая яблынька», са старонак кніжкі-казкі «загаварылі» сваімі непаўторнымі галасамі i палескія хаты, i вароты, i гарлачык на плоце.

Дарэчы, малюнкі былі выкананы ў новай для мастакоў тэхніцы — лінарыт, падфарбаваны гуашшу.

    Вядучая 1.  Алена  Георгіеўна пісала нацюрморты, галоўнымі героямі якіх былі кветкі, часцей за ўсё на фоне неба, або сярод палявых ці лясных

краявідаў. Кветкі А. Лось (а тут i хрызантэмы, i барбарыс, i залатыя  ключыкі, i  шыпшына, i астры, i васількі — словам, уся «кветкавая» флора Беларусі) маюць свой характар i душу. Яны то свавольныя i  пяшчотныя, то хітрыя i дапытлівыя, то духмяныя i  мудрыя. «Гляджу на ix i быццам прамываю вочы i душу»,— казала мастачка. Кветкі-партрэты А. Лось

у захаплённі апісвала паэтэса Людка Сільнова.

    Чытальнік 2.

      Мастачка малюе букеты —

      Нібыта стварае партрэты

      Людзей: у настроі святочным,

      Прыўзнятым, вясёлым ці змрочным…

      У цэнтры — дзівосныя кветкі,

      А фонам — фіранкі, сурвэткі.

      Абрус, які ўсё аб’яднае.

      Глядзі: Беларусь маладая.

 

     Музыкант выконвае «Анданціна» А. Хачатурана.

 

    Вядучая 2. Асобнае месца ўтворчасці А. Лось займае кніга «Дзесяць дзён у Барку», якая была выдадзена ў 1984 годзе. У ёй мастачка ўпершыню выступіла ў ролі аўтара, вядучы размову ад імя хлопчыка. Матэрыял для гэтай кнігі яна збірала амаль пяць гадоў, кожнае лета ездзіла ў любімую вёску Млынок, што стаіць на беразе Прыпяці. Сабраны ў часы тых паездак матэрыял i лёг у аснову кнігі. Толькі веска Млынок ператварылася ў Барок. Асноўным у кнізе з’яўляюцца ілюстрацыі, атэкст толькі дапаўняе i тлумачыць. Самая галоўная каштоўнасць кнігі — гэта  яе праўдзівасць

у паказе жыцця палескай вёскі i яе жыхароў.

 Дзяўчынкі танцавальнага гуртка «Арт-юніці» выконваюць

               забаўляльны танец.

    Вядучая 1. Алена Лось была ілюстратарам  не толькі кніг, больш  за  30 гадоў яна супрацоўнічала з часопісам «Вясёлка». Сёння да нас у госці завітаў

таленавіты  рэжысёр,  акцёр, літаратурны  рэдактар Васіль Леанідавіч Дранько-Майсюк.

         Выступление В. Дранько-Майсюка.

    Вядучая 2. Заўсёды прыемна сустракаць у нашай  бібліятэцы таленавітых беларускіх  пісьменнікаў, паэтаў. I сёння да нас прыйшла беларуская аўтарка Вольга Нікольская,  кнігі якой з  задавальненнем чытаюць нашы юныя чытачы.

            Выступление В. Нікольскай.

    Вядучая 1. У студзені кожнага года, да дня нараджэння  мастачкі,  мы расказваем нашым чытачам пра творчасць Алены Георгіеўны Лось.

    У 2010 годзе супрацоўнікі бібліятэкі пажадалі больш цесна сумяшчаць літаратуру i мастацтва. Тым больш што быў такі чалавек,  які з любоўю адкрываў свайму маленькаму чытачу нялёгкі i складаны шлях

у свет мастацтва,— Алена Георгіеўна.

    Вядучая 2.  А зараз запрашаем нашых  шаноўных гасцей паглядзець выступление танцавальнага гуртка «Арт-юніці», а затым вас чакае квэст-гульня.

      Пачынаецца квэст-гульня «Кветкі дзяцінства».

                Квэст-гульня

    Удзельнікі гульні дзеляцца на чатыры каманды:»Сінія», «Чырвоныя»,  «Зялёныя», «Жоўтыя».

    Капітан   каманды  атрымлівае  эмблему  i «Лістоўку вандроўніка» з указанием паслядоўнасці праходжання этапаў  квэста.

    Усяго  неабходна  прайсці пяць этапаў, размешчаных у розных месцах бібліятэкі. Пасля праходжання кожнага этапа каманда атрымлівае частку пазла карціны мастачкі. На фінальным этапе дзеці збіраюць карціну А. Лось з частак пазла, успамінаюць яе назву.

    Этап 1. «Знайсці карціну».

Сярод карцін-ілюстрацый А. Лось трэба знайсці:

  • карціну, дзе намаляваны мужчына, дзіця i чатыры жывёліны;
  • карціну, на якой ёсць іншы партрэт;
  • карціну, на якой намаляваны камар;
  • карціну, на якой намалявана хатняя расліна;

    Этап 2. «Сгыль майстра».

    Удзельнікам  прапаноўваюцца  6-8 кніг, якія праілюстраваны рознымі мастакамі’. Каманды павінны пазнаць, якая кніга была аформлена А. Лось.

    Этап 3. «Адгадай кнігу».

    Удзельнікам  прапаноўваюцца  6-8 кніг, якія праілюстраваны А. Лось. Затым кожнай камандзе чытаецца ўрывак з адной з кніг. Дзецям неабходна здагадацца, з якой кнігі ўрывак.

    Этап 4. «Успомні дату».

    Камандам  прапаноўваецца  ўспомніць  значныя даты з  жыцця мастачкі i

знайсці кнігу, дзе схаваны пазл карціны мастачкі.

    Этап 5. «Ствары карціну».

    На фінальным этапе,  маючы на руках усе часткі пазла, каманды збіраюць

карціну цалкам.

     Перацожцы атрымоўваюць прызы.

    Вядучая 1. Кожны дзень Алена Георгіеўна натхнёна i  шчыра аддавала паперы i фарбам агонь свайго добрага сэрца, святло сваёй паэтычнай душы. Такой яна была i ў святы, i ў будні, у хвіліны радасці i смутку, надзей i сумненняў — выдатны беларускі мастак Алена Георгіеўна Лось.

 

Крыніца: Бібліятэка прапануе.—2018.—№4. — С.17-20

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь