header image
 

Васіль Вітка

“У дзядулі Васіля – вельмі чулая душа” – літаратурны экскурс па творчасці В. Віткі

 д1д316 мая, дзіцячая бібліятэка № 6 з усімі аматарамі кнігі адзначае дзень нараджэння любімага пісьменніка – Васіля Віткі.

І нам вельмі прыемна, што ў гэты цудоўны вясновы дзень нашу радасць падзялілі чытачы 3-га класа 105 сталічнай школы. Чытаць далей

Памятаеш казку пра вавёрачку, у якой ніяк не атрымоўвалася раскусіць арэхавую шкарлупку? А можа, прыгадваеш скорагаворку пра ваўка, што схаваў свой хвост у хвошч, а сам сядзеў пад дажджом? Тады ты, напэўна, ведаеш Васіля Вітку, які склаў шмат вершаў і апавяданняў, п’ес і казак, лічылак і скорагаворак. Хоць ён і пісаў для дарослых, папулярнасць яму прынеслі менавіта дзіцячыя творы.

Чытаць далей

п╓п╬я┌п╬103п╓п╬я┌п╬136З 14 мая ў дзіцячай бібліятэцы імя В.Віткі распачаліся Віткаўскія чытанні. У іх рамках на працягу тыдня будуць ладзіцца розныя мерапрыемствы, спектаклі па творах слыннага дзіцячага пісьменніка.

І па традыцыі адкрываем іх мы разам з гасцямі са Слуцка, радзімы Цімоха Васільевіча Крысько.Дырэктар Слуцкай раеннай цэнтральнай бібліятэкі  Гурыновіч Л.В., загадчык дзіцячай бібліятэкі і  , безумоўна, вучні адной з сельскіх школ Случчыны пабывалі ў  філіяле музея часопіса “Вясёлка”бібліятэкі, паглядзелі спектакль па твору пісьменніка і зрабілі шыкоўны падарунак усім прысутным – цудоўную кампазіцыю з твораў Віткі пра салаўя з электроннай прэзентацыяй. Гасцей са Слуцка  ж віталі галоўны рэдактар часопісаў “Вясёлка” і “Буся” У.С.Ліпскі і яго намеснік А.В.Радзікевіч.

Бібліятэка  атрымала падарункі ад гасцей  і рэдакцыі “Вясёлка”. Музей папоўніўся двума экспанатамі. А авечка Адэля пачаставала ўсіх гасцей цудоўным кулінарным вырабам – кукурузнымі палачкамі.

24 мая ў чытальнай зале дзіцячай бібліятэкі №6 імя В.Віткі адбылося свята, прысвечанае дню нараджэння паэта-казачніка В.Віткі. Гучалі вершы, загадкі, прыказкі, прымаўкі, быў паказаны ўрывак з казкі «Вавёрчына гора». Перад прысутнымі выступіла Тамара Тарасава, якая падзялілася асабістымі ўспамінамі знаёмства з пісьменнікам.

Источник статьи: Качели, №3,  2013, стр. 18

В день рождения известного датского сказочника Ганса Христиана Андерсена, 2 апреля, отмечается Международный день детской книги. А в марте в дни весенних каникул в Беларуси проходит Неделя детской книги.

Важным событием этой Недели станет 100-летний юбилей литературного папы «Дяди Стёпы» Сергея Михалкова. Если знаете его стихи, смело записывайтесь на турнир знатоков в детскую библиотеку №15. Ждёт юных книгочеев литературный круиз «Всё начинается с детства» в библиотеке №17.

Много всего познавательного подготовили познавательного подготовили сотрудники столичных библиотек. Конкурс читательского мастерства по творчеству Василя Витки “Чараўнік з краіны маленства” состоится в библиотеке № 6. Любопытно познакомиться и с лучшими белорусскими изданиями, что будут представлены на выставке в библиотеке №11. Там же займут почётное свое место “Книги, проверенные временем” и “Белорусские книги-юбиляры-2013”. Дни белорусской сказки, родной мовы, мифологии, фольклора пройдут в 14-й библиотеке.

И, конечно же, в такую Неделю просто необходимо прочитать хотя бы одну книгу. Кстати в 14-й библиотеке появилась занимательная система поощрения активных читателей. Записываясь в отдел абонемента, посетитель получает бумажное деревце. И в течение года “выращивает” его – украшает “хвалилками”. Подклеил страницы потрёпанного тома, оставил отзыв на книгу – получи украшение. А чтобы побольше таких получить, нужно почаще в библиотеку заглядывать. Самого инициативного читателя определят в конце года по количеству “хвалилок”. Интересная идея!

Автор: Рахманава Т.

DSCF1180У чацвер 4 красавіка ў чытальнай зале дзіцячай бібліятэкі № 6 гучалі радкі, напісаныя некалі славутым дзіцячым паэтам і пісьменнікам, казачнікам, заснавальнікам часопіса «Вясёлка» Васілём Віткай. Тут у чарговы раз праводзіўся конкурс чытацкага майстэрства па творчасці Васіля Віткі «Чараўнік з Краіны маленства». Ужо некалькі год запар ён ладзіцца напярэдадні дня нараджэння пісьменніка і з’яўляецца добрай традыцыяй у віткаўскай бібліятэцы.

На гэты раз адмысловае журы абірала лепшых чытальнікаў сярод вучняў 2-х класаў СШ № 80. Задача была складаная, бо канкурсанты вельмі адказна падышлі да задання — самастойна выбраць і прадэкламаваць па памяці любы верш, вершаваную загадку ці задачку Васіля Віткі.

DSCF1139Некаторыя творы паўтараліся, як, напрыклад, жаласлівы вершык «Коця і Каця». Але дзякуючы асабістым якасцям дэкламатараў (якім усяго толькі 8-9 год!) і тым пачуццям, што ўкладваліся ў выразнае чытанне, верш гучаў кожны раз па рознаму. Усе без выключэння ўдзельнікі конкурсу атрымалі на памяць каляровыя расклады заняткаў і закладкі. А пераможца — Ксенія Хамельянская, вучаніца 2 «А» класа  —  атрымала таксама шыкоўны прыз у выглядзе яркай мяккай цацкі. Падобныя прызы атрымалі і тыя канкурсанты, што занялі другое і трэцяя месца: Ксенія Харук з 2 «Б» і Ганна Несцярэнка з 2 «А».
Задавальненне ад конкурса атрымалі як удзельнікі, так і гледачы.

Усе фотаздымкі з мерапрыемства можна паглядзець на старонцы дзіцячай бібліятэкі № 6 імя В.Віткі Укантакце