header image
 

Уладзімір Мазго

мазм17 лютага, у цудоўны сонечны дзень, у дзіцячую бібліятэку імя В.Віткі №6 завітаў вядомы паэт, перакладчык, песеннік Уладзімір Мазго. Ён прынёс з сабою цудоўны настрой, многа сюрпрызаў і падарункаў.

Чытачоў 105-й сталічнай школы сустракалі песнямі “Несцерка” і “Белы буслік” на словы Уладзіміра Мінавіча, а таксама тэатралізаваным прадстаўленнем па яго казцы “Круты певень”. Чытаць далей

20160620_110711Мазго ВУ дзіцячую бібліятэку № 12 «Завітала ў госці казка”, а разам з ёй і аўтар гэтай і многіх іншых цудоўных кніжак для дзяцей беларускі пісьменнік Уладзімір Мінавіч Мазго.

Чытаць далей

Ад Нёмана да Сожа –

Так светла і прыгожа.

Дзе Нарач, Белавежа –

Гаюча так і свежа.

Суладна і супольна,

Гасцінна, хлебасольна.

І радасна на дзіва,

Бо гэта ўсё – РАДЗІМА!..

прр 283прр 276З гэтых цудоўных радкоў беларускага пісьменніка і паэта Уладзіміра Мазго пачалася сустрэча аўтара з вучнямі 53 школы горада Мінска ў дзіцячай бібліятэцы №2, прысвечаная Дню роднай мовы.

Уладзімір Мінавіч пазнаёміў слухачоў з асобнымі старонкамі сваёй творчай і жыццёвай біяграфіі, чытаў свае цудоўныя творы, распавёў, як у дзяцінстве марыў стаць мараком. Але жаданне дасканала валодаць роднай мовай, сур’ёзна займацца літаратурай, перамагло.

Самай вялікай каштоўнасцю народа застаецца наша родная беларуская мова. Родная – значыць любімая, дарагая, самая-самая лепшая…

Семья ШамакНастоящим праздником для детей и взрослых закончилась благотворительная акция ГУ «ЦСДБ г. Минска» и Белорусского детского фонда – «Поделись книгой с другом». На протяжении почти двух месяцев читатели старательно собирали лучшие книги для детей и приносили их в детские библиотеки города, чтобы подарить их детям-сиротам, воспитывающимся в детских домах семейного типа. 5 февраля было собрано уже почти 200 книг, но читатели не перестают приносить красочные издания в библиотеки и сейчас, ведь каждому малышу хочется подарить радость чтения сверстнику.

Читать дальше

Сапраўднае свята дзіцячай кнігі адбылося ў сталічнай бібліятэцы № 6 імя Васіля Віткі. Пачэсным госцем стаў знакаміты паэт і перакладчык, старшыня секцыі дзіцячай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Мазго. Падчас імпрэзы Уладзімір Мінавіч пазнаёміў чытачоў бібліятэкі са сваімі вершамі і загадкамі, а таксама ўласнымі перакладамі казак народаў Аўстраліі і казак Андэрсэна на беларускую мову. Вучняў сярэдняй школы № 60, што завіталі на свята, чакаў прыемны сюрпрыз — тэатралізаванае папуры лялечнага тэатра «Пацешка» паводле казак пісьменніка. Паслухалі песні на словы Уладзіміра Мазго. А напрыканцы дапытлівыя чытачы літаральна закідалі пісьменніка самымі рознымі пытаннямі. Развітваючыся, Уладзімір Мінавіч у якасці пажадання прыгадаў трапныя словы з уласнага верша: «Не гуляйце, дзеці, доўга ў інтэрнэце з дапамогай мышкі, а чытайце кніжкі».

 Кацярына БУЗОЎКІНА

Крыніца:  ЛіМ.— 2015. — №43. — С.14

0C_nkZnS1pwimage2 (2)У сераду 4-га кастрычніка ў дзіцячай бібліятэцы №6 імя Васіля Віткі прайшло сапраўднае свята дзіцячай кнігі. Пачэсным госцем свята стаў знакаміты паэт і перакладчык, старшыня секцыі дзіцячай літаратуры Саюза Пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Мінавіч Мазго.

Падчас свята Уладзімір Мінавіч пазнаёміў чытачоў бібліятэкі са сваімі вершамі і загадкамі, а таксама ўласнымі перакладамі казак народаў Аўстраліі і казак Андерсена на беларускую мову. Вучняў сярэдняй школы № 60, што завіталі на свята, чакаў прыемны сюрпрыз – тэатралізаванае папуры лялечнага тэатра “Пацешка” паводле казак пісьменніка.

Падчас свята госці сустрэчы змаглі, нават, паслухаць песні на словы Уладзіміра Мінавіча. А напрыканцы дапытлівая чытачы літаральна закідалі Уладзіміра Мінавіча самымі рознымі пытаннямі: пра дзяцінства і пра таленавітых сваякоў, пра хобі і любімыя прадметы ў школе, пра адносіны да ўласных твораў і пра адметнасці менавіта дзіцячых твораў пісьменніка.

Развітваючыся, Уладзімір Мінавіч у якасці пажадання прыгадаў трапныя словы з уласнага верша: “Не гуляйце, дзеці, доўга ў Інтэрнэце з дапамогай мышкі, а чытайце кніжкі”.

У межах рэспубліканскай акцыі «Лета з добрай кнігай» у сталічнай дзіцячай бібліятэцы № 4 адбылася творчая сустрэча з пісьменнікам, лаўрэатам розных літаратурных прэмій Уладзімірам Мазго.

На імпрэзу сабраліся вучні і настаўнікі пачатковых класаў СШ № 30, 90 і 168 Кастрычніцкага раёна г. Мінска. У чытальнай зале разгарнулася выстаўка кніг, напісаных аўтарам за трыццаць гадоў творчай дзейнасці.

На сустрэчу з юнымі чытачамі пісьменнік прыйшоў не адзін, а разам з новай кнігай «Завітала ў госці казка», што пабачыла свет у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Уладзімір Мазго расказаў пра гісторыю стварэння кнігі, пазнаёміў з асобнымі творамі.

З цікавасцю школьнікі слухалі казкі, прамаўлялі следам за аўтарам скорагаворкі, адгадвалі загадкі, спявалі песні. Самыя актыўныя юныя чытачы атрымалі прызы, а бібліятэка — аўтографы на кнігах пісьменніка.

Алесь СМАЛЕНСКІ

Крыніца: Літаратура і мастацтва.— 2015.— №28.— С.3

Фото1128Фото1129У дзіцячай бібліятэцы №4, як мы і абяцалі, адбылася сустрэча з нашым даўнім сябрам Уладзімірам Мазго. Творы гэтага пісьменніка добра вядомы нашым маленькім чытачам. Таму яны з задавальненнем прыйшлі на сустрэчу. Аўтар чытаў свае казкі з новай кнігі, шмат вершаў. Весела было адгадваць загадкі на розныя тэмы, але яшчэ цікавей было паспрабаваць свае сілы ў скарагаворках на беларускай мове. Вось тут разгарнулася цэлае спаборніцтва. Лепшых вызначыў аўтар.

Чакаем у нашай  бібліятэцы, каб праапанаваць вам лепшыя творы родных аўтараў.

Мінская дзіцячая бібліятэка № 6 імя Васіля Віткі традыцыйна бярэ ўдзел у Тыдні дзіцячай кнігі, засяроджваючы ўвагу чытачоў на творчасці сучасных айчынных пісьменнікаў.

На працягу Тыдня тут ладзяцца сустрэчы з беларускімі аўтарамі, праводзяцца тэатралізаваныя прагляды навінак дзіцячай літаратуры і літаратурныя віктарыны. Сёлета ганаровым госцем свята стаў паэт і перакладчык Уладзімір Мазго, які пазнаёміў чытачоў кніжніцы з уласнымі перакладамі казак народаў Аўстраліі і казак Андэрсена, а таксама прэзентаваў новую кнігу.

Нечаканым падарункам гасцям сустрэчы сталі песні на словы Уладзіміра Мінавіча і спектакль лялечнага тэатра «Пацешка» паводле казкі У. Мазго «Лясная аптэка».

Кацярына БУЗОЎКІНА

Крыніца: ЛіМ.— 2015.— №14.— С.3

00060004Сустрэча са знакамітым пісьменнікам – сапраўднае свята для дзяцей. 29 мая ў СШ № 21 пры ўдзеле дзіцячай бібліятэкі № 8 і выдавецкага дома “Звязда” адбылася сустрэча з Уладзімірам Мазго. Пісьменнік расказваў пра кнігі, чытаў вершы і загадвыў загадкі. А вучню, які дасць правільную адгадку ўручаў падарунак.

А потым было вырашана прадоўжыць сустрэчу ў парку. Седзячы на лавачцы, дзеці з задавальненнем самі чыталі кнігу Уладзіміра Мазго і размаўлялі з пісьменнікам.

 

0002 0003