header image
 

тыдзень дзіцячай кнігі

20160325_104135IMGP3776Тыдзень дзіцячай кнігі “Добры свет любімых кніг” адбыўся 21-26 сакавіка у дні вясновых школьных канікул у дзіцячай бібліятэцы №2. Напярэдадні тыдня адбылося ўрачыстае адкрыццё персанальнай мастацкай выставы Віктара Метлы “В подарок маме”.

У рамках Тыдня дзіцячай кнігі бібліятэку наведвалі дзеці з бацькамі, настаўнікі і вучні пачатковых класаў СШ  №73,53,63,115, гімназіі №18. Усе зацікаўленыя мелі магчымасць пазнаёміцца з лепшымі сучаснымі аўтарамі мастацкіх твораў для дзяцей на выставе “Падарожжа ў Чытай-горад”. Вакол нашых цудоўных кніг прайшла гульня-конкурс “Чытаем і малюем”.

Чытаць далей

7822 сакавіка ў дзіцячай бібліятэцы № 6 імя В.Віткі адкрыўся тыдзень дзіцячай літаратуры з удзелам старшыні гарадскога аддзялення Саюза Пісьменнікаў Беларусі М.П.Пазнякова. Гэта быў сапраўдны аншлаг! Вучні 26, 7, 105, 101 сяредніх школ былі удзельнікамі гэтай імпрэзы. Міхась Паўлавіч завітаў ў бібліятэку не з пустымі рукамі.

Чытаць далей

100_4875100_4881Тыдзень дзіцячай кнігі ў бібліятэцы №16 распачаўся з сустрэчы з Віктарам Ляскоўскім, аўтарам, якому больш падабаецца пісаць вясёлыя, а не сумныя вершы. Дзеці слухалі цікавыя гісторыі з жыцця аўтара, адказвалі на пытанні віктарыны і адгадвалі загадкі.

Іх зацікавіў аповед пра тое, як паэт піша вершы і стварае цікавыя гісторыі пра Дэніка і іншых. У добры шлях, Тыдзень дзіцячай кнігі!

Источник статьи: Качели, №3,  2013, стр. 18

В день рождения известного датского сказочника Ганса Христиана Андерсена, 2 апреля, отмечается Международный день детской книги. А в марте в дни весенних каникул в Беларуси проходит Неделя детской книги.

Важным событием этой Недели станет 100-летний юбилей литературного папы «Дяди Стёпы» Сергея Михалкова. Если знаете его стихи, смело записывайтесь на турнир знатоков в детскую библиотеку №15. Ждёт юных книгочеев литературный круиз «Всё начинается с детства» в библиотеке №17.

Много всего познавательного подготовили познавательного подготовили сотрудники столичных библиотек. Конкурс читательского мастерства по творчеству Василя Витки “Чараўнік з краіны маленства” состоится в библиотеке № 6. Любопытно познакомиться и с лучшими белорусскими изданиями, что будут представлены на выставке в библиотеке №11. Там же займут почётное свое место “Книги, проверенные временем” и “Белорусские книги-юбиляры-2013”. Дни белорусской сказки, родной мовы, мифологии, фольклора пройдут в 14-й библиотеке.

И, конечно же, в такую Неделю просто необходимо прочитать хотя бы одну книгу. Кстати в 14-й библиотеке появилась занимательная система поощрения активных читателей. Записываясь в отдел абонемента, посетитель получает бумажное деревце. И в течение года “выращивает” его – украшает “хвалилками”. Подклеил страницы потрёпанного тома, оставил отзыв на книгу – получи украшение. А чтобы побольше таких получить, нужно почаще в библиотеку заглядывать. Самого инициативного читателя определят в конце года по количеству “хвалилок”. Интересная идея!

Автор: Рахманава Т.

22222Вясновыя канікулы ў школе традыцыйна распачынае іншае свята, дакладней, цэлы комплекс свят — Тыдзень дзіцячай кнігі. Сёлета ён адзначаны трыма незвычайнымі юбілеямі: 100-годдзем вядомага пісьменніка Сяргея Міхалкова, 100-годдзем аўтара знакамітых «Дзяніскавых апавяданняў» Віктара Драгунскага і 70-годдзем саміх «Кніжкіных імянін».

Юзэфа ВОЎК

Упершыню свята кнігі, якое ў той час яшчэ мела назву «Кніжкіны імяніны», было праведзена па ініцыятыве дзіцячага пісьменніка Льва Касіля 26 сакавіка 1943 года ў Маскве. Актыўны ўдзел у мерапрыемстве бралі вядомыя пісьменнікі Самуіл Маршак, Агнія Барто, Сяргей Міхалкоў, Міхаіл Прышвін. Ужо з наступнага года Тыдзень дзіцячай кнігі стаў усесаюзным і атрымаў новую назву, якую ён мае і цяпер.

Нягледзячы на тое, што комплекс імпрэз завецца Тыднем, фактычна ахопліваюць яны большы прамежак часу. У некаторых бібліятэках краіны свята распачалося яшчэ напрыканцы мінулага тыдня, у пятніцу, дзесьці «стартавала» ў панядзелак, а супрацоўнікі асобных кніжніц вырашылі, што лагічней будзе, калі пачатак беларускага свята амаль супадзе з Міжнародным днём дзіцячай кнігі, што адзначаецца ў дзень народзін Ханса Крысціяна Андэрсена, 2 красавіка. Так, у ліку мерапрыемстваў Тыдня — сустрэчы з вядомымі беларускімі дзіцячымі пісьменнікамі Раісай Баравіковай, Уладзімірам Мазго, Андрэем Смятаніным, Уладзімірам Ягоўдзікам. Шмат імпрэз у сталіцы было (і яшчэ будзе) прысвечана сёлетняму юбіляру Сяргею Міхалкову, а ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага звярнуліся да спадчыны Віктара Драгунскага.

У цэнтры ўвагі арганізатараў і наведвальнікаў мерапрыемстваў апынуліся не толькі кнігі, але і часопісы для дзяцей. Да прыкладу, сталічная дзіцячая бібліятэка №15 прапанавала выстаўку «Часопіс — акно ў свет», тут жа з удзелам супрацоўнікаў рэдакцыі гэтага выдання прайшло незвычайнае падарожжа «Што схавана ў “Рюкзачке”?».

Праграма сёлетняга свята дзіцячай кнігі ў бібліятэках краіны надзвычай насычаная. Значна і тое, што да традыцыі правядзення імпрэз падчас вясновых школьных канікул далучаныя не толькі ўсе сталічныя і абласныя бібліятэкі, але і маленькія бібліятэчкі раённых цэнт аў і нават вёсак. Адметнае мерапрыемства прайшло ў сельскай бібліятэцы вёскі Вялікая Ухалода, што ў Барысаўскім раёне. Адкрыцё Тыдня было прысвечана беларускаму дзіцячаму часопісу «Вясёлка». Вучні Вялікаўхалодскай школы разам з бібліятэкарамі нават  інсцэніравалі каз ку-п’есу «Няхай ззяе “Вясёлка”» пісьменніцы-казачніцы Алены Масла.

На некаторыя імпрэзы, дарэчы, вы яшчэ паспееце.

Так, 1 красавіка распачнецца «Марафон цікавых падзей» (сустрэчы з дзіцячымі пісь меннікамі і прадстаўнікамі выдавецтваў) у Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя М. Астроўскага. Працягнецца ён аж да 5 красавіка.

З 1 па 6 красавіка «Дні аднаго аўтара» будуць праходзіць у дзіцячай бібліятэцы №3.

Яркім фінальным акордам Тыдня дзіцячай кнігі стане сямейнае свята «А ў бібліятэцы…», якое пройдзе 6 красавіка ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя М. Астроўскага. Усе па кнігі, усе ў бібліятэкі!

Артыкул надрукаваны ў газеце «Літаратура і Мастацтва» №13, 2013, с. 9