header image
 

Швеция

IMG_4032IMG_409919 чэрвеня ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя М.Астроўскага прайшла прэзентацыя кнігі  знакамітай шведскай пісьменніцы Гунілы Бэргстрэм «Суперкніга пра Біла з Болаю (Біл разумны, а Бола вясёлая)».

Спачатку ўступнае слова ўзяла пасол Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь Крысціна Юханэсан.  Пасля тэатр «Лямцавая батлейка» прадставіў цудоўны спектакль пра тое, як у звычайнай сям’і нарадзілася і расце дзіця з асаблівасцямі развіцця. Акторкі Вераніка Фаміна і Наталля Леванава вельмі кранальна данеслі да слухачоў гісторыю дзяўчынкі з абмежаванымі магчымасцямі. Чытаць далей

IMG_9063Цікава, весела, незвычайна. Так можна ахарактарызаваць мерапрыемства, якое адбылося 12 лістапада ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы ў рамках праекта “Тыдзень бібліятэк Паўночных краін у Беларусі”. На сустрэчу прыйшлі добра падрыхтаваныя вучні 3 класаў мінскай гімназіі № 192.

Гасцей “сустрэла” вялікая выстава кніг скандынаўскіх пісьменнікаў.

Уступнае слова ўзяў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь Марцін Оберг. Працягнула сустрэчу дырэктарка Цэнтра Шведскіх даследаванняў Наста Варашыліна. Яна расказала пра тое, чым займаецца цэнтр, пазнаёміла дзяцей са сцягамі паўночных краін.

Чытаць далей

13 і 14 кастрычніка ў Мінску шведская пісьменніца Эва Суса прэзентавала кнігу для дзяцей «Снежны чалавек».

Гэтая кніга — простая і мілая гісторыя сяброўства двух братоў Уна і Макса са снежным чалавекам. Выданне аздобленае мастаком Бенджаменам Шо — адным з самых папулярных ілюстратараў дзіцячых кніг у Фран­цыі.

13 кастрычніка пісьменніца сустрэлася з маленькімі чытачамі і іх бацькамі ў дзіцячай бібліятэцы № 6 імя Васіля Віткі. А 14 кастрычніка адбылася прэзентацыя кнігі ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя Мікалая Астроўскага. У сустрэчы ўзялі ўдзел аўтар кнігі і беларуская пісьменніца, казачніца Алена Масла.

 

Крыніца: Краязнаўчая газета.- 2013.- №39.- С.1

14 кастрычніка ў мінскай Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя Мікалая Астроўскага адбылася прэзентацыя кнігі шведскай пісьменніцы Эвы Суса “Снежны чалавек”. У сустрэчы ўдзельнічалі, акрамя ўласна аўтаркі, перакладчыца Алеся Башарымава і беларуская казачніца Алена Масла.

Напярэдадні “Снежны чалавек” быў прэзентаваны ў іншай бібліятэцы.

Алеся Башарымава і Эва Суса

— Кожная сустрэча з маленькімі чытачамі праходзіць па-рознаму, — дзеліцца сваім досведамЭва Суса. Наведнікамі гэтай імпрэзы сталі вучні чацвёртых класаў сярэдняй школы.

Спачатку гледачам прапанавалі паглядзець на праектары невялічкі сюжэт, у якім школьнікі мусілі адгадаць, хто з’яўляецца героем кнігі. Ні снегавік, ні Дзед Мароз не падышлі, хаця яны і звязаныя са снегам і зімой. Затое Снежны чалавек, якога пабачылі на экране дзеці, выклікаў у іх вялікую цікавасць.

Спадарыню Эву літаральна “засыпалі” пытаннямі пра тое, дзе жыве Снежны чалавек, чым харчуецца, ці бачыла яго сама пісьменніца, ці выходзіць ён з лесу ў горад, што ён робіць летам… Дзіцячай фантазіі не было мяжы.

Цягам сустрэчы пісьменніца падзялілася ўспамінамі пра сваё дзяцінства: напрыклад, Эва, калі была маленькая, баялася цемры, і яе старэйшы брат увесь час палохаў яе Снежным чалавекам. Вельмі часта згадкі з дзяцінства становяцца штуршком да напісання новай кнігі. Так і са “Снежным чалавекам” — спадарыня Эва хацела апісаць гэтага персанажа і паказаць яго добрым. Героі яе кнігі, браты Макс і Уна, сустрэлі Снежнага чалавека і пасябравалі з ім.

Напрыканцы школьнікі вырашылі, што падрыхтуюць лісты са сваімі пытаннямі, якіх засталося яшчэ вельмі многа, і перададуць іх спадарыні Эве ў Швецыю да дня народзінаў Снежнага чалавека — 23 лістапада.

“Снежны чалавек” — гэта першае ў новай серыі “Каляровы ровар”, якую заснавала для дзяцей ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

Тэлеканал “БелСАТ” у «Культурных навінах» зрабіў сюжэт пра гэтую прэзентацыю.

 

Тэкст: ВТ

Фота: Алена Казлова

Прэс-служба ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

“Снежны чалавек” — простая і мілая гісторыя сяброўства двух братоў Уна і Макса са снежным чалавекам, аздоблена мастаком Бэнджамэнам Шо — адным з самых папулярных ілюстратараў дзіцячых кніг у Францыі. Эва Суса ў супрацы з Бэнджамэнам выдала 5 кніг.

“Снежны чалавек” — простая і мілая гісторыя сяброўства двух братоў Уна і Макса са снежным чалавекам, аздоблена мастаком Бэнджамэнам Шо — адным з самых папулярных ілюстратараў дзіцячых кніг у Францыі. Эва Суса ў супрацы з Бэнджамэнам выдала 5 кніг.

Эва Суса прэзентавала сваю кнігу для дзяцей.

13 кастрычніка ў мінскай дзіцячай бібліятэцы № 6 імя Васіля Віткі прайшла прэзентацыя кнігі шведскай пісьменніцы Эвы Суса “Снежны чалавек”. Гэтае выданне выйшла ў новай серыі “Каляровы ровар”, заснаванай ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і адрасаванай дзецям. У сустрэчы акрамя аўтаркі ўзяла ўдзел Алеся Башарымава, якая пераклала гэтую кнігу на беларускую мову.

Лялечны тэатр «Пацешка»

 

Эва Суса і Снежны чалавек

 

 

 

 

 

 

 

 

Эва Суса, аўтар некалькіх шырока вядомых у Швецыі серый кніг для дзяцей і падлеткаў, наведала Мінск ужо ў другі раз. Спадарыня Эва піша кнігі 18 гадоў, за гэты час было выдадзена 28 яе кніг.

Маленькія гледачы — чацверакласнікі адной з мінскіх гімназій — падрыхтаваліся да сустрэчы, прачыталі кнігу і прынялі ўдзел у конкурсе — кожны мог намаляваць снежнага чалавека такім, якім яго сабе ўяўляе. Малюнкі склалі выставу, з якой цікава было пазнаёміцца і дзецям, і іх бацькам, і канечне, самой пісьменніцы. А юныя мастакі атрымалі прызы ад бібліятэкі.

На сустрэчы можна было пабачыць снежнага чалавека на свае вочы — дзякуючы пастаноўцылялечнага тэатра “Пацешка”, які працуе пры бібліятэцы. Лялькі для спектакляў супрацоўнікі робяць сваімі рукамі. Спадарыня Эва прызналася, што так душэўна яе нідзе не прымалі, хаця пісьменніца выступае па ўсім свеце, а дырэктар бібліятэкі Тамара Патук адзначыла, што пастаўлены эпізод з кнігі “Снежны чалавек” — гэта прэм’ера, падрыхтаваная адмыслова да гэтай прэзентацыі.

Цягам сустрэчы Эва Суса распавяла гісторыю напісання кнігі, а таксама адказала на пытанні чытачоў. “Ці любіце вы спяваць? Якую песню вы ведаеце?” — спытала Эва ў школьнікаў. Дзеці задумаліся, і першым іх адказам было: “Мы ведаем гімн”. Праўда, крыху разважыўшы, маленькія гледачы выканалі “Купалінку”. Прэзентацыя завяршылася аўтограф-сесіяй і здымкам на памяць.

 

Тэкст: ВТ

Фота: Алена Казлова

Прэс-служба ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»