header image
 

Міхась Пазнякоў

IMG_0259IMG_003310 лістапада ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя М.Астроўскага адбылася прэзентацыя кнігі “Возера Дзіва” Міхася Пазнякова, лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі, якая перамагла ў намінацыі “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва”. Міхась Паўлавіч Пазнякоў – старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтпразаікперакладчыккрытыкмовазнавец.

Новую кнігу вядомага пісьменніка, лаўрэата шэрагу літаратурных прэмій у галіне дзіцячай літаратуры склалі празаічныя і вершаваныя казкі на самыя розныя тэмы. Яны выхоўваюць любоў да ўсяго жывога — раслін, кветак, жывёл, птушак,— раскрываюць дзівосны і непаўторны свет роднай прыроды. Творы вучаць маленькіх чытачоў дабрыні, спагадлівасці, чуйнасці, любові да нашай цудоўнай Радзімы. Чытаць далей

 

рекламка

Пад назвай «3 любоўю, удзячнасцю, верай» адкрылася ў дзіцячай бібліятэцы

№ 5 г. Мінска выстаўка, прысвечаная юбілейнаму дню нараджэння і 40-годдзю творчай дзейнасці пісьменніка, старшыні сталічнага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхася Пазнякова.

Чытаць далей

7822 сакавіка ў дзіцячай бібліятэцы № 6 імя В.Віткі адкрыўся тыдзень дзіцячай літаратуры з удзелам старшыні гарадскога аддзялення Саюза Пісьменнікаў Беларусі М.П.Пазнякова. Гэта быў сапраўдны аншлаг! Вучні 26, 7, 105, 101 сяредніх школ былі удзельнікамі гэтай імпрэзы. Міхась Паўлавіч завітаў ў бібліятэку не з пустымі рукамі.

Чытаць далей

Семья ШамакНастоящим праздником для детей и взрослых закончилась благотворительная акция ГУ «ЦСДБ г. Минска» и Белорусского детского фонда – «Поделись книгой с другом». На протяжении почти двух месяцев читатели старательно собирали лучшие книги для детей и приносили их в детские библиотеки города, чтобы подарить их детям-сиротам, воспитывающимся в детских домах семейного типа. 5 февраля было собрано уже почти 200 книг, но читатели не перестают приносить красочные издания в библиотеки и сейчас, ведь каждому малышу хочется подарить радость чтения сверстнику.

Читать дальше

DSC03283DSC032904 лютага, у дзіцячай бібліятэцы №6 імя В.Віткі віншавалі з юбілеем  вядомага беларускага пісьменніка, перакладчыка, мовазнаўцу, старшыню Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі М.П.Пазнякова і прэзентавалі яго новую кнігу “Святло дабрыні”.

Да віншаванняў далучыліся вучні 3-4 –х класаў сталічнай школы № 60. Вядома, лепшы падарунак для любога творцы – гэта чуць свае вершы з вуснаў тых, для каго яны былі напісаныя. Таму нашыя чытачы вырашылі парадаваць Міхася Паўлавіча: яны падрыхтаваліся і прадэкламавалі свае любімыя вершы з кніг госця. Потым разам чыталі забаўкі, адгадвалі вершы-загадкі, спрачаліся за званне самага спрытнага чытача скорагаворак. Лепшыя з лепшых у чытанні скорагаворак атрымалі прызы – кнігі аўтара.  Удзельнікі свята глядзелі лялечны спектаклік па матывах “Казкі  пра Мядзведзя” Міхася Паўлавіча, словам, з вялікай асалодай бавілі разам час.

 А напрыканцы дапытлівая чытачы літаральна закідалі Міхася Паўлавіча самымі рознымі пытаннямі: пра дзяцінства і пра таленавітых сваякоў, пра хобі і любімыя прадметы ў школе, пра адносіны да ўласных твораў і пра адметнасці менавіта дзіцячых твораў пісьменніка, нават задавалі пытанні на кемлівасць.

4914 студзеня 2016 года ў дзіцячай бібліятэцы №15 прайшла музычна-паэтычная імпрэза “Убачыць прыгажосць…”, прысвечаная 65-годдзю з дня нараджэння Аляксандра Пятровіча Вашчанкі, беларускага пісьменніка, паэта, музыканта, барда, фотамастака.

Павінашаваў юбіляра і ўручыў яму медаль “За ўклад у літаратуру” старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт, пісьменнік, перакладчык, мовазнаўца М.П. Пазнякоў. Прывітальнае слова пра А.П. Вашчанку сказала паэтка Іна Фралова. Затым усе прысутныя з цікавасцю слухалі своеасаблівую справаздачу юбіляра аб розных  баках яго шматграннай творчасці, якая суправаджалася выкананем бардаўскіх песень пад гітару, а таксама ігрой на гармоніку.

1112У гонар юбіляра чытачка біліятэкі, вучаніца СШ №207 Зарана Кунь выканала народную песню. У лекцыйнай зале бібліятэкі была арганізавана выстава фотаработ А.П. Вашчанкі, якая працягвае дэманстровацца і зараз і мае ўзнёслыя водгукі гледачоў.

27.11.2015 24427.11.2015 282Если известный детский писатель и талантливые дети собрались вместе, значит обязательно для этого самый праздничный повод!

В Центральной городской детской библиотеке им. Н. Островского подводили итоги конкурса «Книга собирает друзей», основанного Централизованной системой детских библиотек.

В нем принимали участие учащиеся среднего и старшего школьного возраста. Работы конкурсантов распределялись по трём номинациям: «Нынче Книга – именинница», «Писатели на все времена», «Веселые книги веселых писателей». Проигравших в конкурсе не было, все ребята проявили свой литературный талант и поразили жюри, председателем которого был поэт, прозаик, критик, председатель Минского городского отделения Союза писателей Беларуси Михаил Павлович Поздняков.

Праздник открывали ученики детской музыкально-художественной школы №1 г. Минска. Ребята прекрасно выступили и задали торжественное настроение всему мероприятию. Самые смекалистые участники конкурса успели поучаствовать в викторине по творчеству Михаила Павловича Позднякова и получили в подарок маленькие сувениры.

Книга собрала друзей, и праздник удался!

Больше фото ТУТ

Обложка
Гэта наша з табой Перамога…: вершы, апавяданні, нарысы, эсэ / рэд. савет: Міхась Пазнякоў (старш.) [і інш.]. — Мінск: A.M.Вараксін, 2015. -76с.-(Мінскія маладыя галасы/гал. рэд. серыі М.П. Пазнякоў).

ISBN 978-985-7128-37-2.

Чытаць далей

Некаторым здаецца, што жыццё бібліятэкі летам замірае. На шчасце, жыццё кожнай дзіцячай бібліятэкі горада Мінска летам яшчэ больш актывізуецца, становіцца больш насычаным.

Вось і ў нас, у дзіцячай бібліятэцы №4, бурліць рэчка з дзіцячых галасоў. Адны ідуць са спіскамі літаратуры для пазакласнага чытання, другія наведваюць бібліятэку з настаўнікамі ў складзе прышкольнага лагера, трэція, не абцяжараныя школьнымі прадметамі, з асалодай і радасцю выбіраюць кнігі для “душы”. Адным словам, тое, што дзеці не забываюць бібліятэку ў час канікул, радуе і настройвае нас, бібліятэкараў, на сур’ёзны лад.

На кожны месяц летніх канікул распрацоўваны планы правядзення культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў. Адна з задач — садзейнічаць максімальнаму набліжэнню беларускай літаратуры да карыстальнікаў.

Узбагачэнне духоўнай і нацыянальнай свядомасці, перш  за ўсё, пачынаецца з сустрэчы з беларускай кнігай, а яшчэ лепш – з тым, хто напісаў гэтую кнігу. У бібліятэцы не раз пабывалі творчыя таленавітыя асобы. Яны пішуць кнігі, кожная старонка якіх для нас – адкрыццё і ўрок сумлення служэнню слову, нацыянальнай культуры. Пісьменнікі  — частыя госці ў нас. Па-гэтаму, вялікая ўвага надаецца мерапрыемствам, якія праходзяць у літаратурнай гасцёўні “Сустрэчы з пісьменнікамі”.   

Вось і нядаўна, 25 чэрвеня, у бібліятэцы адбылася сустрэча з Міхасём Паўлавічам Пазняковым, сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшынёй Мінскага гарадскога аддзялення СПБ, членам студыі ваенных пісьменнікаў, прэзідыума праўлення Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, лаўрэатам сямі літаратурных прэмій. Міхась Паўлавіч – наш даўнішні сябра і нам заўсёды прыемна бачыць яго ў бібліятэцы.

Міхась Паўлавіч прадставіў дзецям  свае новыя кнігі, якія выйшлі ў выдавецтве “Народная асвета” ў серыі “Свет вакол нас” для малодшага школьнага ўзросту. Гэта – вершы, скорагаворкі, загадкі. Назвы кніг: “Радзіма”, “Роднае слова”, “У бары і на двары”, “Песня прыроды”, “Свята ўраджаю”, “У заапарку”, “Птушынае свята” самі гавораць за сябе – гэта гімн любай зямлі, што завецца Беларусь. Колькі эмоцый, пачуццяў, адкрыццяў было на гэтай сустрэчы! Дзеці чыталі ўголас вершы на беларускай мове, адгадвалі загадкі, паўтаралі за пісьменнікам скорагаворкі, проста “засыпалі” пісьменніка пытаннямі, ім было цікава ўсё. Да гэтай сустрэчы была падрыхтавана кніжная выстаўка “Дарыце радасць людзям”, на якой былі прадстаўлены ўсе выданні Міхася Пазнякова, якія знайшліся ў бібліятэцы.

2 ліпеня, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, літаратурная гасцёўня чакае ў госці яшчэ аднаго вядомага дзіцячага пісьменніка – Мікалая Мікалаевіча Чарняўскага, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра, прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, вясёлкаўскай прэміі імя Васіля Віткі, Літаратурнай прэміі “Залаты Купідон”. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Загадчыца дзіцячай бібліятэкі №4

Бусел Людміла Станіславаўна