header image
 

Людміла Рублеўская

7 1787 121“Я, гарадская  дзяўчынка, нарадзілася ў Мінску і ў дзяцінстве любіла гуляць на Кальварыйскіх могілках. Заўсёды ў мяне была прага спазнаваць сваю гісторыю”, — гаварыла на сустрэчы з дзевяцікласнікамі СШ № 67 і № 145 паэтэса, пісьменніца, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі Людміла Рублеўская.

Сустрэча адбылася ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы 24 красавіка. Чытаць далей

lk0304hXN2MifneVHXJ_aIКалі некаторыя людзі кажуць пра тое, што ў нашай краіне няма пісьменнікаў, якія маглі б працягнуць слаўную справу вялікага Уладзіміра Караткевіча, то яны глыбока памыляюцца! У нашай дзіцячай бібліятэцы N10 прайшла творчая сустрэча з выдатнай пісьменніцай Людмілай Рублеўскай. Чытаць далей

афіша

Сустрэча з пісьменніцай Людмілай Рублеўскай прайшла ў дзіцячай бібліятэцы № 6 імя Васіля Віткі г. Мінска. Госця распавяла пра лёсы беларускіх літаратараў, якія некалі жылі непадалёк ад бібліятэкі. Уразіла тым, што па колькасці таямнічых гісторый з прывідамі Беларусь можна смела параўноўваць з Шатландыяй ці Ірландыяй. Не абмінула і постаць Пальміры Мрачкоўскай — рэальнага чалавека, прывід якога трапляецца чытачам на старонках адной з яе кніг. «У часы спажывецкага грамадства жыць надта сумна, рамантыкам быць нашмат весялей, бо ў рэшце рэшт матэрыяльнае заканчваецца, а духоўнае — не», — падсумавала літаратарка.

Кацярына Бузоўкіна

Крыніца: ЛіМ.— 2015.— №9.— С.3