header image
 

Купалле

Існуе мноства цікавых свят у кожнага народа. Вось і ў нас ёсць загадкавае і прыгожае свята Івана Купала, ці Купалле. Гэта вельмі старажынае абрадавае свята.

Аб ім распавядалі чытачам у дзіцячай бібліятэцы №4. Цікавы аповед пра загадкавую кветку папараць выклікаў вялікі інтарэс. А яшчэ дзеці даведаліся, чаму знакаміты паэт Іван Дамінікавіч Луцэвіч, які нарадзіўся 135 гадоў таму назад, стаў Янкам Купалам. Чытаць далей

12 (1)20170706_1052496 июля в детской библиотеке №3 им А. Гайдара был проведен самый красивый летний праздник – Иван Купала, где участниками были ученики пришкольного лагеря школы №142.

Так как мы не обошли стороной столь необычный праздник, то постарались приготовить целую игровую программу. Сначала познакомили детей с историей возникновения праздника, посвященного дню летнего солнцестояния. Читать далее

IMG_2305IMG_2308На белым свеце мноства таямніц і загадак . Іх досыць усім, хто жыве цяпер і хто будзе жыць у далёкай будучыні. Але кожнаму з нас хочыцца разгадаць хоць адну таямніцу.

З 5 ліпеня ў дзіцячай бібліятэцы № 14 пазнавалі старонкі жыцця Янкі Купалы, святкавалі Купалле і шукалі Папараць-кветку. Чытаць далей

У чацвер 11 ліпеня дзіцячая бібліятэка № 6 імя В. Віткі разам са сваімі чытачамі святкавала Купалле. Пад традыцыйныя народныя спевы гучалі загадкі ад Васілька.
Купальскі дзядок расказваў пра абрады і забабоны беларусаў, што тычацца Купалля.
Госці свята атрымалі магчымасць паглядзець дакументальную відэа-стужку пра святкаванне дня Івана Купалы на Беларусі. Аб’яднала ў карагодзе усіх прысутных старажытная абрадавая гульня “Вадзянік”. Мяркуем, што такое фальклорнае свята — выдатная падстава для таго, каб глыбей зазірнуць у калодзеж абрадавай спадчыны нашых продкаў.

Колькі  цудоўных  абрадавых  святаў  захаваў  у  сваёй  гісторыі беларускі  народ!  І адным з самых яскравых, вясёлых і загадкава-таямнічых  з’яўляецца летняе свята Купалле, старажытнае свята сонца, сталасці лета і росквіту прыроды.

У дзіцячай бібліятэцы № 14 стала добрай традыцыяй святкаваць Купалле разам з дзеткамі-чытачамі бібліятэкі. 5 ліпеня супрацоўнікі бібліятэкі Мядзведзева С.М. і Кажанец Т.Г. – вядучыя свята  — гасцінна сустракалі вучняў 172 СШ, якія сталі ўдзельнікамі бібліятэчнага купальскага святкавання.

Згодна са старажытнай легендай усе травы на Купалле набываюць неверагодную лекавую моц. Таму раніцай, да пачатку святкавання,Тамара Гянадзеўна адправілася ў лес і назбірала розных лекавых зёлак і кветак : кісліцу, зверабой, душыцу, крывоўнік і інш. А потым напачатку свята расказала пра кожную з іх, а кісліцу нават дала паспрабаваць кожнаму.

На Купалле моладзь абавязкова прымала ўдзел у гульнях і розных спаборніцвах . Нашы хлапчукі паказалі сваю спрытнасць і меткасць у конкурсе “Пападзі шышкай у кошык”, а таксама ў эстафетных спаборніцтвах. А дзяўчынкам прапанавалі прыняць удзел у традыцыйным купальскім абрадзе — пляценні вянкоў.  Хто мог, рабіў гэта сам, а іншым дапамагалі вядучыя і настаўніца . У выніку кожная дзяўчынка атрымала цудоўны купальскі вянок і асабісты фотаздымак напамяць.

Купальскае свята —  гэта яшчэ і свята жартаў.  А вось хто і як жартуе ў купальскую ноч,  пра гэта дзеці даведаліся з кнігі Аляксандра Вашчанкі ”Хлопчык Лёкса і Купальскі дзядок”. Частку з кнігі  вельмі выразна і з пачуццём гумару прачытала Святлана Міхайлаўна.

Якое ж свята Купалле абыйдзецца без рытуальнага вогнішча? Зрабіць яго ў памяшканні бібліятэкі немагчыма, але выйсце знайшлі.  Касцёр склалі з… крапівы!!! З якім задавальненнем усе ўдзельнікі скакалі праз яго! Было весела і крышачку страшнавата, але прыгнулі ўсе і не па аднаму разу.

Кульмінацыяй свята сталі пошукі чароўнай Папараць-кветкі. Праходзілі яны ў форме квест-гульні. Удзельнікаў падзялілі на 2 каманды, кожная атрымала лісток з заданнямі , і пачалося… Першы этап гульні праходзіў у памяшканні бібліятэкі, а потым усе перайшлі на вуліцу, і пошук працягваўся вакол бібліятэкі. І колькі ж было радасці, хвалявання, калі сярод кветак на клумбе адна з каманд адшукала Папараць -кветку!

Няхай яна прынясе шчасце і дабрабыт  не толькі ўдзельнікам бібліятэчнага свята, а і ўсім дзеткам нашай краіны!

Библиотека, я и божья коровка

 

 

 

 

 

Ищу цветок папоротника

 

 

 

 

 

Я первый раз в библиотеке

 

 

Матэрыял да святкавання Купалля. (дзве паловы ад02наго аркуша для раздрукоўкі)

01