header image
 

Янка Купала

конкурс1

Крыніца: Бібліятэка прапануе.-2017.-№7.-вокл.

IMG_2305IMG_2308На белым свеце мноства таямніц і загадак . Іх досыць усім, хто жыве цяпер і хто будзе жыць у далёкай будучыні. Але кожнаму з нас хочыцца разгадаць хоць адну таямніцу.

З 5 ліпеня ў дзіцячай бібліятэцы № 14 пазнавалі старонкі жыцця Янкі Купалы, святкавалі Купалле і шукалі Папараць-кветку. Чытаць далей

WP_20170505_026WP_20170505_028Сёлета наша краіна адзначае 135 год з дня нараджэння класікаў нашай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Дзе нараджаюцца паэты? Часцей за ўсё не ў горадзе, а бліжэй да прыроды. Пад шапаценне жыта ў полі, пад таямнічы пошум лесу, пад музыку ракі. Чытаць далей

20170411_14500020170411_142115У гэтым годзе ў Беларусі адзначаецца юбілейная дата – 135-годдзе з дня нараджэння класікаў літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Літаратурна-музычнае шоу “У сузор’і геніяў”, якое прайшло ў дзіцячай бібліятэцы №15, 11 красавіка, было прысвечана гэтай знамянальнай даце. Чытаць далей

20170302_12171320170302_131726Да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы:“Святы”– музычна-паэтычнае відэападарожжа

2 сакавіка дзіцячая бібліятэка №10 сумесна з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы правялі ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 135-годдзю з дня нараджэння вялікага беларускага песняра, для вучняў 3-х класаў гімназіі №11 г. Мінска(112 чалавек). Чытаць далей

год культуры 2016_0Не можа нацыя сысці,

Нібы вада ў пясок,—

Павінна след пакінуць ці

Хоць там які слядок.

                      Л. Дранько-Майсюк

-

2016 год аб’яўлены ў нашай краіне Годам культуры. Кожны народ павінен захоўваць сваю нацыянальную культуру. Будзем і мы ведаць і берагчы сваю культурную спадчыну!

Наш спіс літаратуры адрасаваны вучням 3-7 класаў і можа быць выкарыстаны бібліятэкарамі, педагогамі, бацькамі для прапагады культурных дасягненняў беларускага народа на працягу яго багатай гісторыі. Матэрыялы спіска могуць стаць асновай для гутарак, кніжных выстаў, іншых мерапрыемстваў.

Чытаць далей

Паважаныя чытачы!

Кожны  з нас ведае амаль напамяць і сюжэт, і трапныя выразы герояў з бессмяротнай камедыі Я. Купалы “Паўлінка”. Згадзіцеся, што гэта п’еса стала, без перабольшвання, нацыяльным і культурным брэндам нашага беларускага народа.

27 студзеня 2013 года споўніцца 100 гадоў першай пастаноўцы гэтай п’есы на сцэне.

Упершыню камедыя была пастаўлена ў Вільні на вечарынцы ў рабочым клубе «Сокал» Беларускім музычна-драматычным гуртком. Першай выканаўцай ролі Паўлінкі стала С. Маркевіч (Маркевічанка). На прэм’еры п’есы прысутнічаў Я. Купала, які адмыслова для гэтага прыехаў з Пецярбургу. Пра гэтую пастаноўку свой водгук 1 лютага 1913 году напісала «Наша Ніва».

У мінулым 2012 годзе ў нашай сістэме дзіцячых бібліятэк быў праведзены конкурс на лепшы рэкамендацыйны спіс да 130-годдзя нашых класікаў Я. Купалы і Я. Коласа. Так склалася, што пераможцам конкурса стала работа, прысвечаная менавіта легендарнай “Паўлінцы.” Яе аўтар, Панарад Марына Збігнеўна, заведучая сектарам абслугоўвання бібліятэкі-філіяла №17, ласкава пагадзілася выставіць на нашым блозе сваю працу.

Рэкамендацыйны спіс зроблены ў выглядзе невялікай тэатральнай праграмкі, але змяшчае ў сабе багата інфармацыі пра саму п’есу, яе сцэнічнае жыццё і актрыс, якія ўвасаблялі вобраз Паўлінкі ў розныя часы.

На нашу думку, чытачам будзе ціква бліжэй пазнаёміцца як з творчасцю нашых таленавітых супрацоўнікаў, так і з легендарнай купалаўскай “Паўлінкай”.

Глядзець спіс ТУТ

Крыніца: «Роднае слова» №6, 2012, С. 66-69

ЯНКА КУПАЛА І ЯКУБ КОЛАС

ГУЛЬНЯ ДЛЯ СТАРШЫХ КЛАСАЎ

У гульні прапануецца прасачыць і параўнаць жыццёвыя і творчыя шляхі паэтаў.

 

ПРАВІЛЫ ГУЛЬНІ

Удзельнічаюць дзве каманды: каманда Янкі Купалы і каманда Якуба Коласа. У першым і другім турах (а таксама некаторыя пытанні іншых тураў) гучаць агульныя пытанні, удзельнікі даюць адказы пра пісьменніка, якога прадстаўляе іх каманда. Для падрыхтоўкі адказу камандам даецца адна хвіліна. Хто гатовы адказваць, паведамляе вядучаму. Каманда, якая першая дасць правільны адказ, атрымлівае два балы, другая каманда за правільны адказ атрымлівае адзін бал. У выпадку няправільнага адказу другая ка­манда мае права адказваць за супернікаў, тады за правільны адказ яна атрымлівае тры балы.

3 трэцяга тура на пытанні адказвае толькі адна каманда, якая раней падрыхтавала адказ. Максімальны час на падрыхтоўку адказу – адна хвіліна. За правільны адказ каманда атрымлівае два балы.

Няправільныя адказы балаў не прыносяць.

Чытаць далей