header image
 

Якуб Колас

 

берез.

 

  1 снежня ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу «Творы Купалы і Коласа нас вучаць Радзіму любіць«, прысвечанага 135-годдзю з дня нараджэння беларускіх класікаў.

 

 

 

        Крыніца: Бібліятэка прапануе. — 2018. — №1. — 2-я стар.вокл.

Творчасць Янкі Купалы i Якуба Коласа прадставілі на дзіцячых фотаздымках

 Да святкавання  135-годдзя з дня нараджэння  беларускіх  класікаў далучылася Цэнтральная дзіцячая  бібліятэка  Мінска. Адзначыць юбілей вырашылі праз спаборніцтвы для дзяцей: зладзілі конкурс рэспубліканскага маштабу «Творы Купалы i Коласа нас вучаць Радзіму любіць». У межах конкурсу школьнікі ва ўзросце ад 7 да 12 год дасылалі фатаграфіі, самастойна зробленыя па матывах прачытаных твораў песняроў. Конкурс ладзіўся ў дзвюх намінацыях: «Свет твораў Янкі Купалы — тваімі вачыма» (тут у розных узроставых катэгорыях перамаглі Вераніка i Маргарыта Шабуня) i «Свет твораў Якуба Коласа — тваімі  вачыма» (пераможцы —  Максім Кісель i Дар’я Смільгіна). Лідарамі інтэрнэт-галасавання  назвалі  Руслана Іскандарава ды Ігара  Еўдакімава. Спецыяльным прызам за чытанне твораў беларускіх класікаў дзецьмі іншых краін адзначылі Багдана Цішчанку i Уладу Валодзіну з горада Луганска.

Чытаць далей

IMG_20171103_141614IMG_20171103_144744Сёння, у дзень нараджэння вялікага пісьменніка, у дзіцячай бібліятэцы №4 гучалі вершы Якуба Коласа, навучэнцы школы №1 слухалі казкі народнага пісьменніка.

Увазе  чытачоў старэйшага абанементу прапанавана  кніжная выстава “Родныя песні”. У міні-музеі “Беларуская хатка” увагу прыцягвала невялічкая выстава адной кнігі  — “Самы чытаемы беларускі твор”. Яна прысвечана паэме Якуба Коласа “Новая зямля”. Давайце чытаць на роднай мове.

IMG_9112 IMG_912724 кастрычніка ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы для навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя № 10 будаўніцтва імя І.М. Жыжаля адбылася імпрэза “Якуб Колас. Няпросты шлях класіка”, прымеркаваная да 135-годдзя пісьменніка.

Рэжысёр, акцёр, літаратурны рэдактар Васіль Дранько-Майсюк звярнуўся да будучых будаўнікоў са словамі:

“Памятаеце бронзавую фігуру Якуба Коласа на  плошчы яго імя ?  Скульптар Заір Азгур успамінаў, што Якуб Колас быў падобны на мушкецёра Аляксандра Дзюма.” Чытаць далей

IMG_20170928_125314IMG_28252017 год адзначаны 135-гадовым юбілеем вялікіх песняроў беларускага народа,  класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Іх творчасць – гэта тыя вежы, з якіх мы, беларусы, бачым цэлы свет і па якіх свет бачыць нас.

Гэтыя славутыя імёны імкнуліся зрабіць наша жыццё радасным, прыгожым , шчаслівым. Мы і нашы дзеці павінны ведаць пра гэта і перадаваць з пакалення ў пакаленне сваім нашчадкам. Чытаць далей

конкурс1

Крыніца: Бібліятэка прапануе.-2017.-№7.-вокл.

WP_20170505_026WP_20170505_028Сёлета наша краіна адзначае 135 год з дня нараджэння класікаў нашай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Дзе нараджаюцца паэты? Часцей за ўсё не ў горадзе, а бліжэй да прыроды. Пад шапаценне жыта ў полі, пад таямнічы пошум лесу, пад музыку ракі. Чытаць далей

20170411_14500020170411_142115У гэтым годзе ў Беларусі адзначаецца юбілейная дата – 135-годдзе з дня нараджэння класікаў літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Літаратурна-музычнае шоу “У сузор’і геніяў”, якое прайшло ў дзіцячай бібліятэцы №15, 11 красавіка, было прысвечана гэтай знамянальнай даце. Чытаць далей