header image
 

дзень роднай мовы

тыдзень-картинка

IMG_1127IMG_20170222_151143Існуе ў каляндары святаў — Міжнародны дзень роднай мовы.

Для нас, беларусаў, гэта напамін пра тое, што мы – нацыя, і ў нас ёсць свая багатая, адметная мова і гісторыя. Таму ў дзіцячай бібліятэцы № 14 свята не закончылася  21 лютага, а падоўжылася і на наступны дзень. Чытаць далей

IMG_4880IMG_20160404_105100Кожны год 21 лютага наша краіна адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Не засталася ў баку ў гэтым годзе і дзіцячая бібліятэка №3 г. Мінска.

На пярэдадні гэтага дня былі праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце. Усе яны былі накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў дзяцей павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў. Чытаць далей

100_4799Міжнародны дзень роднай  мовы быў адзначаны і ў дзіцячай бібліятэцы №16. Першае мерапрыемства было зладжана  для вучняў старэйшых класаў у СШ №167. Тут адбылося сапраўднае свята, удзел у якім прыняў літаратурны тэатр «Жывое слова». Прысутныя з задавальненнем слухалі вершы беларускіх класікаў, басні на беларускай мове. Да спадобы прыйшліся дзецям бытавыя сцэнкі з жыцця вяскоўцаў і гараджан.
Дзякуй, «жываслоўцы» за свята!

IMG_0030IMG_0035Міжнародны дзень роднай мовы адзначылі ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы 20 лютага. Нашы чытачы атрымалі магчымасць праверыць свае сілы ў напісанні слоўнікавага дыктанта. Ад удзельнікаў патрабавалася правільна напісаць словы, за пераклад некаторых слоў можна было атрымаць дадатковыя балы.

IMG_0038IMG_0050Прыемна адзначыць, што большасць удзельнікаў напісалі дыктант амаль без памылак! А лепей за ўсіх справіўся з заданнем Міхась Рагуля, які атрымаў падарунак — кнігу Астрыд Ліндгрэн «Піпі Доўгаяпанчоха».

Выражаем удзячнасць усім гасцям мерапрыемства і віншуем са святам!

Больш фота тут

13“Гімн роднай мове…” – так называлася літаратурна-музычная  імпрэза да Міжнароднага дня роднай мовы, якая 18 лютага адбылася ў дзіцячай бібліятэцы № 6 імя В.Віткі.

Госцем імпрэзы быў Аляксей Нежавец – аўтар, выканаўца, кампазітар, аранжыроўшчык, паэт, лаўрэат і дыпламант фестываляў аўтарскай песні не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і  па-за яе межамі. Затаіўшы дыханне, вучні 10-11 класаў 105-й сталічнай школы слухалі песні на вершы беларускіх паэтаў (Я.Янішчыц, А.Пісьмянкова, А.Зэкава, В.Жуковіча і іншых). Зацікавіць такую аўдыторыю складана, але Аляксей Нежавец змог гэта зрабіць, бо валодае вельмі магутнай падачай, моцным голасам, выдатна валодае гітарай.

А яшчэ ўсе прысутныя атрымалі асалоду ад гучання пад гітару песень на роднай мове.

Усіх прысутных чакаў сюрпрыз – выкананне песні У.Высоцкага на беларускай мове.Гэта было цудоўна! Больш гадзіны працягвалася імпрэза, а ўдзельнікі сустрэчы не разыходзіліся: чакалі новых песень, а потым доўга апладыравалі.”Класная сустрэча!”-абмяркоувалі паміж сабой.

На гэтым свята роднай мовы ў бібліятэцы не заканчваецца. 24 лютага ў 13 гадзін усіх жадаючых чакаем на сустрэчу з маладой беларускай паэтэсай (18 гадоў), членам СП Рэспублікі Беларусь, аўтарам 2-х паэтычных зборнікаў Кацярынай Масэ!

диктант