header image
 

беларуская мова

ПАВАЖАНЫЯ ЧЫТАЧЫ!

 пав2Заканчваюцца летнія канікулы.пав1

Бібліятэка Віткі гасцінна адчыняе дзверы для вас! Тут вас чакаюць не толькі новыя кнігі, але і цікавыя мерапрыемствы. Так, з 3 па 7-га верасня будзе праводзіцца тыдзень беларускага пісьменства.

На працягу тыдня ў бібліятэцы будуць працавать пляцоўкі:

—        ТЭАТРАЛЬНАЯ (спектаклі па літаратурных творах);

—        МАСТАЦКАЯ (выстава работ коледжа-гімназіі імя І.Ахрэмчыка);

—        МУЗЕЙНАЯ ( дні адчыненых дзвярэй у філіяле музея часопіса “ВЯСЁЛКА”.

А яшчэ вас чакаюць:

— цікавыя сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі У.М.Мазго і Наталляй Харытанюк;

— відэападарожжа па замках Беларусі;

— шырокі прагляд літаратуры;

— парад літаратурных герояў беларускіх пісьменнікаў з удзелам тэатра “ПАЦЕШКА”і мн інш.

 Тэл. для даведак: 2082721.

14 2Беларускамоўны клуб «Чытанне з Буслікам», які працаваў пры дзіцячай бібліятэцы №14, 14 3зачыніў свае дзверы да верасня. «Бусляняты выляцелі з гнязда — 2018″ і чакаюць, не дачакаюцца летніх вакацый… А мы знаходзімся ў нейкім незразумелым стане: ці то разгубленыя, ці то засмучаныя, бо прывыклі мы  да гэтых сустрэч!
…Толькі што правялі шаноўных гасцей – беларускамоўны лялечны тэатр «Лямцавая батлейка». Знаходзімся пад ураджаннем ад іх таленавітасці, адданасці роднаму слову. Мы разам чыталі і глядзелі «Суперкнігу пра Біла з Болаю» шведскай пісьменніцы Гунілы Бэргстрэм.
Разам смяяліся, сумавалі, а потым абдымаліся. Абдымаліся і дарослыя, і дзеці, каб навучыцца падтрымліваць адзін аднаго. Асабліва тых, хто не падобны да іншых звонку і знутры…

Чытаць далей

n7vSAEcR0lIMR4hLphcEjoУ 151 школе гэты тыдзень аб’яўлены Тыднем беларускай мовы і літаратуры. Для вучняў 5-6-х класаў да 950-годдзя Мінска дзіцячая бібліятэка №16 падрыхтавала інтэрактыўнае падарожжа «Знаёмся: гарадская плошча» па плошчах горада з цікавымі гістарычнымі фактамі, прыгожымі фотаздымкамі і вершамі. Чытаць далей

IMG_1732IMG_1792Непрыкметна для дзіцячай бібліятэцы №14 падкраўся канец навучальнага года, а разам з ім – і завяршэнне першага года бібліятэчнага праекта па пашырэнню прасторы ўжывання роднай мовы і прываблівання да чытання беларускіх кніг – “Чытанне з Буслікам”.

Нам хацелася апошняю сустрэчу зрабіць святочнай і запамінальнай для нашых дзетак. Таму рыхтаваліся адказна: шукалі спонсараў, каб было, чым узнагародзіць рупліўцаў, запрашалі гасцей і бацькоў, афармлялі залу бібліятэкі. Чытаць далей

фото 1 (2)фото 322 мая ў дзіцячай бібліятэцы № 3 прайшла інтэлектуальная гульня – віктарына “Мова родная – мова модная!”.  За аснову была ўзята тэлепраграма “Размаўляем па-беларуску”.

У спаборніцтве прынялі ўдзел 2 каманды, дзе кожны ўдзельнік змог паказаць сваё веданне роднай мовы. Чытаць далей

IMG_0021IMG_0028У 14 бібліятэцы прайшло чарговае паседжанне беларускамоўнага клуба “Беларуская мова – калі ласка”. Чытачы бібліятэкі сустрэліся, каб пагаварыць па-беларуску, расшырыць і ўдасканаліць слоўны запас. Але таксама і правесці цікава вольны час.

Чытаць далей

диктант

Паважаныя чытачы!

Звярніце, калі ласка, увагу на шэраг цікавых, цудоўна ілюстраваных кніг для дзяцей малодшага ўзросту на беларускай мове. Спіс з любоўю падрыхтавалі для вас супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі №4.

Хадасевіч-Лісавая, Кацярына Станіславаўна. Казкі сівой даўніныХадасевіч-Лісавая К. С. Казкі сівой даўніны: для дзяцей мал. і сярэд. шк. узросту / Кацярына Хадасевіч-Лісавая; маст. Кірыл Задворны. – Мінск : Выдавецкі дом “Звязда”, 2014. — 32 с.: іл. – (Вясёлы калейдаскоп).

Сівая даўніна… Як жа жылі нашыя продкі, што рабілі, аб чым марылі, пра што думалі? Мінула некалькі стагоддзяў, але і сёння распавядаюць людзі аб тых далёкіх падзеях. Вось і гэта кніга адразу заваюе чытача, таму што казкі і легенды любяць усе: і дарослыя, і дзеці. Адкуль з’явіліся крыніцы, самыя прыгожыя азёры на Беларусі, чаму рака называецца Вілія? І разам з гэтым — таямнічасць, чараўніцтва, вядзьмарства…
Читать весь список