header image
 

база данных

Копия дбп

Дзень беларускага пісьменства — дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь. Яно адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Сёлета прымае гасцей г.Шчучын. Мы, па традыцыі, працягваем вас знаёміць з гарадамі – сталіцамі свята. Вы даведаецеся пра гісторыю старадаўняга Шчучына, гісторыка-культурныя каштоўнасці і помнікі, вядомых на ўвесь свет дзеячоў, пісьменнікаў і мастакоў, чый лёс быў звязаны з гэтымі мясцінамі. Свята ў Шчучыне запомніцца і тым, што тут упершыню будзе ўручана Нацыянальная літаратурная прэмія. Пакуль ідзе актыўная падрыхтоўка да гэтай значнай падзеі, мы запрашаем вас у віртуальнае падарожжа па сталіцы беларускага пісьменства — 2015.

1 верасня 2013 года адбудзецца дваццатае па ліку Свята беларускага пісьменства. Супрацоўнікі Цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі г. Мінска яшчэ ў 2004 г. склалі электронную базу «Вяртанне да вытокаў: падарожжа па сучасных сталіцах беларускага пісьменства», у якой сабралі матэрыял пра гісторыю стварэння Дня беларускага пісьменства, пра гарады, дзе гэтыя святы адбываліся, іх вядомых землякоў, гісторыка-культурных каштоўнасцях і помніках. Штогод база дапаўняецца звесткамі пра новыя сталіцы. 2013 год не стаў выключэннем. Сталіцай юбілейнага свята стаў горад Быхаў Магілёўскай вобласці.

Быхаўская зямля — радзіма многіх паэтаў, празаікаў, драматургаў. Менавіта з быхаўскай зямлёй звязана гісторыя стварэння аднаго з самых значных помнікаў беларускага летапісання пачатку XVII стагоддзя – Баркулабаўскага летапісу, якому ў дні свята плануецца адкрыць помнік. На тэрыторыі горада Быхава і Быхаўскага раёна захавалася шмат шэдэўраў архітэктуры: Быхаўскі замак XVII стагоддзя, Сінагога, Грудзінаўскі палацава-паркавы ансамбль, дзе жылі прадстаўнікі знакамітага роду Талстых, Свята-Узнясенскі жаночы манастыр, Сапежынка і інш.

Паважаныя чытачы! Калі у вас не атрымаецца паехаць на свята і прыняць удзел у святочных мерапрыемствах, звярніце ўвагу на нашу базу “Быхаў — 2013”. Спадзяёмся, што завочнае падарожжа па сталіцы беларускага пісьменства ў гэтым годзе вам спадабаецца.

Спасылкі для пампавання базы:
База на rusfolder.com
База на files.mail.ru