header image
 

Іна Фралова

7“Белы бераг” – такую назву мае паэтычная кніга, якую мы прэзентавалі 28 лістапада ў бібліятэцы №6 імя В. Віткі. Прэзентацыя прайшла з удзелам  аўтара Іны Фраловай.

Белы. Гэты колер найчасцей выклікае асацыяцыю чысціні, прадчуванне нейкай добрай дзеі, спадзяванне…

Чытаць далей

100_4602100_4607Літаратурная гасцёўня «Верасок» у дзіцячай бібліятэцы №16 працягвае сваю работу. 23 лістапада на другое паседжанне  завітала наша сябра з Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Іна Фралова.

Яна прадставіла дзецям маладую пісьменніцу Яну Явіч, якая пазнаёміла прысутных са сваёй новай кніжкай «Утёна хочет знать».

Сумесны літаратурны праект Мінскага гарадскога аддзялення СПБ і сталічнай сістэмы дзіцячых бібліятэк стартаваў у Дзень маці. Урачыстае адкрыццё новай літаратурнай гасцёўні «Верасок» адбылося ў дзіцячай бібліятэцы № 16, дзе слухачамі сталі вучні 4 класа СШ № 127. Загадчык бібліятэкі і апякунка праекта Вольга Ціткова распавяла гісторыю заснавання Дня маці ў нашай краіне і прадставіла дзецям гасцей — дзіцячую пісьменніцу Ніну Галіноўскую і паэтэсу Іну Фралову, якая прачытала некалькі новых уласных дзіцячых вершаў. Адбылася прэзентацыя кнігі Ніны Галіноўскай «Няма даравання вайне», якая выйшла да сямідзесяцігоддзя Вялікай Перамогі ў серыі «Дзеці вайны», што выпускае выдавецтва «Чатыры чвэрці». Супрацоўнікі кніжніцы падрыхтавалі для ўсіх удзельнікаў мерапрыемства незвычайныя паштоўкі.

Ганна СТАРАДУБ
Крыніца: ЛіМ.— 2015.— №43.— С.3

100_4436100_4451Святам, прысвечаным Дню маці, распачала сваю дзейнасць у дзіцячай бібліятэцы №16 літаратурная гасцёўня «Верасок», арганізаваная сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі. На сустрэчу  з дзецьмі прыйшлі вядомыя паэтэсы: Ніна Васільеўна Галіноўская і Іна Мікалаеўна Фралова.

З вуснаў Ніны Васільеўны дзеці пачулі пра яе дзяцінства, якое прыпала на гады вайны, пра яе незабыўную і любую маці, пра тое, як нараджаюцца яе цудоўныя вершы. Упершыню мы пачулі вершы для дзяцей Іны Мікалаеўны Фраловай, якая дагэтуль пісала толькі для дарослых.

 А таксама удзельнікі гасцёўні стваралі вобразы сваіх матуль з дапамогай прыгожых, ласкавых беларускіх слоў. Віншавальную паштоўку са святам ад калектыву 16 дзіцячай бібліятэкі атрымала маці  кожнага з прысутных.