header image
 

ярмарка

0100У нашай0900 сённяшняй праграме былі прадстаўлены спектаклі на роднай мове: «Казачныя прыгоды двух братоў» па кнізе Наталлі Ігнаценкі і казка «Ліса-калядоўшчыца» М.Чарняўскага. Бонусам і нечаканым сюрпрызам для тых, хто чытае сям’ёй у бібліятэцы Віткі, стаў музычны спектакль «Аб чым спяваюць дэльфіны» па кнізе Вольгі Арыставай, які нязменна выклікае цікавасць і жывы водгук. Заўважана, што пасля прагляду гэтага мюзікла ў бібліятэцы ўзрастае попыт на кнігі пра дэльфінаў і піратаў, часцей пытаюцца казку «Русалачка». Нас гэта радуе, бо наша праца дае свае вынікі.

 

биб 002Прыгожабиб 004 і па-дамашняму ўтульна ў чытальнай зале. Арганізаваныя да свята выставы “Хочаш быць крэатыўным- чытай”, “Бачу Беларусь такой”, прыўрочаныя да гэтай падзеі, вабяць вока ўсіх, хто сюды заглядае.  І ў трэці дзень Міжнароднага кірмаша ў бібліятэцы В.Віткі вельмі мнагалюдна. З самага ранку тут чарговая музычна-тэатральная прэзентацыя для самых маленькіх- кнізе А.Арыставай “Аб чым спяваюць дэльфіны”. Затаіўшы дыханне, маленькія наведвальнікі перажываюць падзеі разам з героямі кнігі.  На змену музычнай казкі ў бібліятэцы з’яўляецца  Снежны чалавек з кніг Э.Сусы “Снежны чалавек” і “Снежны чалавек ў Мінску”.Тэатралізаваныя прадстаўленні выклікаюць сапраўднае здзіўленне чытачоў- вучняў сярэдняй школы №80. Уважліва сочаць яны за прыгодамі Уна і Макса, разам з імі перажываюць страх пры з’яўленні Снежнага чалавека, вераць, што ён-істота добрая, якая выклікае давер, спагаду, калі трапляе ў Мінск, на бераг Свіслачы.  Тэатральныя дэкарацыі змяняюцца, калі пачынаецца тэатральнае прадстаўленне па кнігах Т.Сівец “Брык І Шуся шукаюць лета”, “Дэтэктыўнае агенцтва “Брык і Шуся””. Чытачы 3-іх класаў сярэдняй школы №105 знаёмяцца з незвычайнымі істотамі, якія жывуць у парку, радуюцца лету і сумуюць, калі прыходзіць восень. А яшчэ мараць пра прыгоды. І іх мара збываецца! Дэтэктыўнае агенцтва пачынае сваю работу!