header image
 

школа

   Пра важнасць педагагічных навацый гэтым разам выказваліся не толькі спецыялісты Нацыянальнага інстытута адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, метадысты Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі, але і самі літаратары, творы многіх з якіх уключаны ў школьную праграму. Напярэдадні новага навучальнага года ў Саюзе пісьменнікаў Беларуси адбылася сустрэча з выкладчыкамі беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Мінска. Традыцыйная жнівеньская нарада, якую звычайна называюць інструктыўна-метадычнай, прайшла ў нязвыклым фармаце. Адбыўся ўзаемакарысны дыялог. Настаўнікі сустрэліся сам-насам з айчыннымі літаратарамі і пачулі з першых вуснаў пра тое, якіх арыенціраў трымаюцца сучасныя пісьменнікі ў сваіх творах — у далейшым на іх будзе выхоўвацца беларуская нацыя. I для саміх пісьменнікаў такая вялікая аўдыторыя (звыш 250 слухачоў) — нагода больш блізкіх зносін з тымі, хто дапамагае юнай асобе праз літаратуру спазнаць жыццёвыя каштоўнасці.

Чытаць далей