header image
 

Чытаннi дзiцячай нардычнай лiтаратуры

Запрашаем на чытаннi дзiцячай нардычнай лiтаратуры ў Цэнтральнай дзiцячай бiблiятэцы iмя Астроўскага 14 лiстапада з 12.00 да 13.00! Мерапрыемства арганiзавана ў рамках Тыдня літаратур Паўночных краін у Беларусі Цэнтрам шведскіх даследаванняў у супрацоўнiцтве з Пасольствам Швецыi ў Беларусi. Тэма года — «Героі ў краінах Паўночнай Еўропы».  Напачатку сустрэчы, у 12.00, запрашаем усiх на адкрыццё выставы Шведскай акадэмii дзiцячай кнiгi “Ура дзiцячай кнiзе! 17 прычын чытаць дзiцячыя кнiгi”, арганiзаваную пры падтрымцы Пасольства Швецыi ў Беларусi i Шведскага iнстытута. Пасля вас чакаюць прэзентацыя праекта, віктарына, прысвечаная Паўночным краінам і літаратуры Паўночных краін, чытанне урыўка твора “Даведнік супергерояў”  Эліяса і Агнэс Волунд, пытанні па прачытаным з невялікімі падарункамі за правільныя адказы i салодкі стол.

Узрост дзяцей — 8-10 год.

 Сардэчна запрашаем!

выстава 2