header image
 

Уладзімір Ліпскі

Конкурс малюнкаў, створаных паводле прачытаных твораў У.С. Ліпскага (8-10 гадоў)

1.Макіно Мілена Міцуоновна

2. Няверава Ксенія Паўлаўна

3. Сычова Ангеліна

Конкурс малюнкаў, створаных паводле прачытаных твораў У.С. Ліпскага (12-15 гадоў)

1. Савіцкая Мілена Сяргееўна

2.Вільчінскас Таццяна

3.Герасіменя Дар’я Віктараўна

Конкурс сачыненняў паводле прачытаных твораў У.С. Ліпскага

1.Рудак Анастасія Валер’еўна

2. Рагожкіна Наталля Юр’еўна

3.Дзядзюля Ілья Ігаравіч Чытаць далей

20160714_103739image-0-02-01-29c63519f32d795dc2a864db3f62efb353204c43404e32a98d38dbd7aca3c0a5-VУ дзіцячай бібліятэцы №10 адбыліся гучныя чытанні і конкурс малюнкаў у рамках правядзення конкурсу для чытачоў па творах вядомага беларускага пісьменніка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, рэдактара беларускага дзіцячага часопіса «Вясёлка» і віцэ-прэзідэнта  Міжнароднай асацыяцыі дзіцячых фондаў Уладзіміра Ліпскага.

Чытаць далей

вясёлкаРэдакцыя часопіса “Вясёлка” вельмі плённа правяла майскія дні. Паўдзельнічала ў IX Віткаўскіх чытаннях, якія традыцыйна прайшлі на радзіме Васіля Віткі, на Случчыне. На памяць у аматараў дзіцячай літаратуры засталіся падарункі ад любімага часопіса.

Копия вясёлкаДа 105-годдзя з дня нараджэння заснавальніка “Вясёлкі” ладзіўся і літаратурны калейдаскоп, які паспяхова адбыўся ў мінскай дзіцячай бібліятэцы №6. Галоўны рэдактар “Вясёлкі” Уладзімір Ліпскі падзяліўся цікавымі ўспамінамі пра першага рэдактара часопіса Васіля Вітку.

Чытаць далей

Аб правядзенні конкурса для чытачоў

да Году культуры

“Чытаем кнігі Уладзіміра Ліпскага”

Чытаць далей

1516 мая ў дзіцячай бібліятэцы № 6 імя В. Віткі адкрыліся Віткаўскія чытанні. Адкрываў іх, як заўсёды, даўні сябар бібліятэкі, вядомы беларускі пісьменнік, галоўны рэдактар выдавецкага дома “Вясёлка” У.С.Ліпскі, яго намеснік А.В. Радзікевіч. А віртуальнымі гасцямі бібліятэкі былі чытачы Слуцкай раённай бібліятэкі, радзімы Васіля Віткі, з якой мінская бібліятэка імя В.Віткі цесна супрацоўнічае даўно, праводзячы Віткаўскія чытанні. Чытаць далей

Каб яшчэ раз нагадаць школьнікам, што клапаціцца і быць уважлівымі да матуль трэба не толькі ў Дзень маці, Дзяржаўны музей гісторыі літаратуры сумесна з дзіцячай бібліятэкай № 6 імя Васіля Віткі арганізаваў мерапрыемства «Ты ў сэрцы маім, Мама». Госцем імпрэзы стаў Уладзімір Ліпскі — аўтар больш як 70 кніг прозы, дакументальных аповесцей, публіцыстыкі, мастацкіх твораў для дзяцей. Уладзімір Сцяпанавіч ужо 37 гадоў узначальвае дзіцячы беларускамоўны часопіс «Вясёлка», а год таму стварыў часопіс-маляванку для дашкольнікаў «Буся». Яго пяру належыць кранальная споведзь усіх «дарослых дзяцей» перад бацькамі — кніга «Мама. Малітва сына». Уладзімір Ліпскі падзяліўся са школьнікамі ўспамінамі пра сваё дзяцінства, якое спапяліла вайна, пра доўгі прафесійны шлях… Напрыканцы выступлення Уладзімір Сцяпанавіч пранікнёна прачытаў сваю шчырую сынаву малітву, закончыўшы яе словамі: «Мама! Ты ў сэрцы маім. Цяпер, і ўвесь час, і на векі вякоў».

Дар’я ЛАТЫШАВА

Крыніца: ЛіМ.— 2015.— №43.— С.3

IMG_20151021_153824У сераду, 21-га кастрычніка, у дзіцячай бібліятэцы № 6 імя Васіля Віткі адбылася ўрачыстая імпрэза пад назвай “Ты ў сэрцы маім, мама…”, прысвечаная Дню маці. Галоўны госць імпрэзы —  знакаміты пісьменнік, галоўны рэдактар часопісаў “Вясёлка” і “Буся” Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі – распавядаў пра сваю кнігу “Мама.

Малітва сына” і дзяліўся ўспамінамі пра галоўную жанчыну ў сваім жыцці – пра маці. Жадаючых пачуць шчыры і кранальны расповед сабралося шмат: чытальная зала бібліятэкі прыняла і вучняў сярэдніх школ № 60, 80 і 105, і навучэнцаў сталічнага ліцэя № 5. Моладзь слухала ўважліва, юнакі і дзяўчаты задавалі пытанні, і бачна было па іх тварах, што словы Уладзіміра Сцяпанавіча знаходзяць водгук у іх сэрцах.

IMG_20151021_155448Падчас імпрэзы госці паглядзелі відэастужку пра Уладзіміра Ліпскага і пачулі ўрыўкі з монаспектакля паводле кнігі пісьменніка “Мама. Малітва сына” у выкананні народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч. Дзякуючы сумесным намаганням віткаўскай бібліятэкі і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры імпрэза атрымалася вельмі цікавай, а галоўнае — па-сапраўднаму цёплай і шчырай. Фотаздымкі з мерапрыемства можна паглядзець па спасылцы .

image1 (1)image1У панядзелак 7 верасня ў дзіцячай бібліятэцы № 6 імя Васіля Віткі святочна распачаўся Тыдзень беларускага пісьменства. На свята, адмыслова для ўрачыстага адкрыцця, завітаў даўні сябра бібліятэкі знакаміты пісьменнік, галоўны рэдактар часопісаў “Вясёлка” і “Буся” Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі.   Падчас сустрэчы прыгадвалі пра тое, як і калі распачалося святкаванне дня беларускага пісьменства, а таксама распавядалі, чаму сталіцай беларускага пісьменства ў гэтым годзе абраны Шчучын.

Уладзімір Сцяпанавіч – непасрэдны сведка святкаванняў у Шчучыне – падзяліўся сваімі ўражаннямі ад свята і ад конкурсу на лепшага чытальніка твораў беларускіх класікаў. Тут адразу ўзнікла ідэя – чаму б не вылучыць сярод прысутных чытачоў бібліятэкі лепшага чытальніка? Уладзімір Сцяпанавіч прапанаваў для чытання сваё апавяданне “Салдацкае пісьмо” і ахвотныя прыняць удзел адразу знайшліся.

Напрыканцы сустрэчы пісьменнік пажадаў прысутным развіваць уласныя таленты, каб стаць не толькі тым, кім хочацца, а каб пакінуць свой след ў гісторыі і памяці нашчадкаў.Тыдзень беларускага пісьменства толькі пачаўся, а гэта значыць, што наперадзе чытачоў дзіцячай бібляітэкі № 6 імя Васіля Віткі чакае яшчэ шмат цікавых мерапрыемстваў!