header image
 

Таццяна Сівец

100_0125100_0109Творчая сустрэча з вядомай беларускай пісьменніцай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццянай Мікалаеўнай Сівец адбылася ў дзіцячай бібліятэцы №12.

Яе кнігі “Самы лепшы падарунак”, “Куды прапала малпа Маня?:дэтэктыўнае агенства “Брык і Шуся”  падабаюцца нашым чытачам і таму ім было цікава бліжэй пазнаёміцца з пісьменніцай, распытаць яе  як ствараюцца кнігі,  задаць аўтару  свае арыгінальныя  пытанні. Чытаць далей

IMG_1485IMG_20170427_11532227 красавіка ў дзіцячай бібліятэцы № 14 у рамках праекта “Чытанне з буслікам” адбылася сустрэча з Таццянай Сівец

 Прыход у бібліятэку пісьменніка заўсёды маленькая падзея для нас, бібліятэкараў. А вельмі хочыцца, каб гэта стала падзеяй і для аўдыторыі, якая запрошана на сустрэчу.

Здзівіць сённяшніх дзяцей вельмі цяжка, нават маленькіх… І таму падрыхтоўка кожны раз патрабуе нейкіх новых, нестандартных знаходак. На гэты раз мы чакалі ў госці Таццяну Сівецпісьменніцу, драматурга, галоўнага рэдактара навуковага часопіса, дзіцячая кніга якой “Куды прапала малпа Маня?” атрымала літаратурную прэмію “Залаты купідон”. Чытаць далей

6c2ttki40N0CZT3BU5PAU0Цудоўнай вясновай раніцай у дзіцячай бібліятэцы №2 адбылася сустрэча маленькіх чытачоў з маладой таленавітай дзіцячай пісьменніцай Таццянай Сівец. Чытаць далей

Літаратурны дэбют маладой пісьменніцы, намесніка галоўнага рэдактара часопіса «Полымя» Алены Мальчэўскай адбыўся ў бібліятэцы № 6 імя Васіля Віткі. «Ша-Ша з левага чаравіка» — так называецца яе першая кніга для дзяцей.

Дзве казкі гэтага выдання — «Вера і шытыя сланы» і «Ша-ша з левага чаравіка» — навучаць заўважаць прыемныя дробязі ў жыцці і падкажуць, як навучыцца бачыць толькі вам вядомыя сакрэты і прыкметы існавання нечага чароўнага, загадкавага…

Урач-афтальмолаг з першай казкі гадуе ў сваёй кватэры аж чатыры сланы. Вядома, яны несапраўдныя, а цацачныя, са сваёй гісторыяй. А хто ж такі Ша-Ша? Пра героя гэтай казкі раней ніхто ніколі не чуў, не згадваецца ён ні сярод жывёл, ні сярод чароўных істот… Але існуе дакладна.

Чытаць далей

IMG_20150518_142759IMG_20150518_14533418 мая ў бібліятэку №6 імя Васіля Віткі завітала маладая пісьменніца, паэтка, журналістка, сцэнарыст-драматург, перкладчыца, галоўны рэдактар газеты “Літаратура і мастацтва”,  вядучая праграммы Ды@блог пра літаратуру на тэлеканале “Беларусь3” Таццяна Сівец.

Прэзентацыя яе кніг для дзяцей “Брык і Шуся шукаюць лета”і “Дэтэктыўнае агенцтва “Брык і Шуся” адбылася ў чарговы раз у бібліятэцы. Вучняў 3-х класаў 80 СШ сталіцы чакаў прыемны сюрпрыз – тэатралізаваныя спектаклі лялечнага тэатра  “Пацешка” пры бібліятэцы па дзвюх кнігах.

А сама аўтар правяла імпразаваную прэс-канферэнцыю. Пытанні задавалі дзеці, прычым самыя нечаканыя і самыя неверагодныя. Удзельнікі сустрэчы, якія задалі самыя цікавыя пытанні, атрымалі падарункі ад аўтара – яе кнігі. Таццяна Сівец распавяла пра свае захапленні, пра тое, як пісала свае кнігі для дзяцей, дзе знаходзіла сваіх галоўных герояў, пра свае планы. А на прыканцы сустрэчы чытачы змаглі набыць кнігі аўтара з яе аўтографам.