header image
 

Серж Мінскевіч

IMG_2834У Дзень дабрыні,IMG_2790 17 лютага, дзіцячая бібліятэка прымала сяброў: пісьменніка, перакладчыка, барда Сержа Мінскевіча і дзяцей з нядзельнай школы пры храме Мікалая Цудатворца. Гэта была незабыўная сустрэча. Адбылася прэзентацыя кнігі Сержа “Вялікія прыгоды Какоса Маракоса”, якая падобна да дзіцячай энцыклапедыі пра марскіх жывёл. Падчас сустрэчы дзеці пазналі многа цікавага пра жыхароў мора, адказвалі на пытанні, слухалі аўтарскія песні і спрабавалі сябе ў ролі мастакоў. Добрыя і цёплыя адносіны панавалі ў бібліятэцы на працягу двух гадзін. Сустрэча  дзяцей з пісьменнікам перарасла ў сапраўднае сяброўства.

19 кастрычніка ў бібліятэцы №1 адбылася сустрэча з беларускім пісьменнікам, публіцыстам, перакладчыкам Сержам Мінскевічам. Серж Мінскевіч адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў літаратурна-мастацкага руху «Бум-Бам-Літ», літаратурны кансультант газеты «Пераходны ўзрост», стыпендыят Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы «Gaude Polonia» (2007). Працуе ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Чытаць далей

IMGP3972IMGP402820 красавіка ў дзіцячай бібліятэцы №2 адбылася сустрэча вучняў 73 мінскай школы з беларускім пісьменнікам, публіцыстам, перакладчыкам Сержам Мінскевічам.

Чытаць далей