header image
 

Ніна Галіноўская

13 мая ў нашу бібліятэку завітала  адна з самых вядомых і любімых беларускіх 4дзіцячых пісьменнікаў Ніна Васільеўна Галіноўская з прэзентацыяй сваёй новай кнігі “Вясёлая пясочніца”. Як і заўсёды, вершы Ніны Васільеўны, такія яскравыя і запамінальныя, знайшлі шчыры водгук у дзіцячых сэрцах. Было разгадана шмат загадак, зададзена мноства розных пытанняў, на якія пісьменніца з задавальненнем адказала. Па заканчэнні сустрэчы была наладжана аўтограф-сесія.

20160607_11150320160607_1149057 июня с читателями детской библиотеки №15 встретилась писательница, поэтесса Нина Васильевна Галиновская. Она прочитала свои стихи о природе, о родном крае, повеселила детей стихами-смешинками, загадала свои рифмованные загадки.

20160607_11520120160607_115354Ребята не остались в долгу: они тоже читали стихи, активно загадывали загадки и дружно их отгадывали.

Паважаныя чытачы!

 

Дзіцячая бібліятэка №15

 запрашае вас на свята беларускай паэзіі

“Яе любоў і клопат – дзеці…” з удзелам

дзіцячай пісьменніцы

Н. В. Галіноўскай.

 

Чакаем вас  21 студзеня ў 13.00.

image4image3000У панядзелак 14 снежня ў дзіцячай бібліятэцы №6 імя Васіля Віткі віншавалі з юбілеем даўнюю сяброўку бібліятэкі вядомую дзіцячую паэтэсу Ніну Васільеўну Галіноўскую. Павіншаваць яе прыйшлі вучні 3 “В” класа сярэдняй школы № 105.

Вядома, лепшы падарунак для любога творцы – гэта чуць свае вершы з вуснаў тых, для каго яны былі напісаныя. Таму чытачы бібліятэкі вырашылі парадаваць Ніну Васільеўну: яны падрыхтаваліся і прадэкламавалі свае любімыя вершы паэтэсы.

Потым разам чыталі забаўкі, адгадвалі вершы-загадкі, спрачаліся за званне самага спрытнага чытача скорагаворак, глядзелі лялечны спектаклік па матывах верша Ніны Галіноўскай “Дапаможа Інтэрнэт”, словам, з вялікай асалодай бавілі разам час. Больш фотаздымкаў з імпрэзы можна пабачыць па спасылцы.

Сумесны літаратурны праект Мінскага гарадскога аддзялення СПБ і сталічнай сістэмы дзіцячых бібліятэк стартаваў у Дзень маці. Урачыстае адкрыццё новай літаратурнай гасцёўні «Верасок» адбылося ў дзіцячай бібліятэцы № 16, дзе слухачамі сталі вучні 4 класа СШ № 127. Загадчык бібліятэкі і апякунка праекта Вольга Ціткова распавяла гісторыю заснавання Дня маці ў нашай краіне і прадставіла дзецям гасцей — дзіцячую пісьменніцу Ніну Галіноўскую і паэтэсу Іну Фралову, якая прачытала некалькі новых уласных дзіцячых вершаў. Адбылася прэзентацыя кнігі Ніны Галіноўскай «Няма даравання вайне», якая выйшла да сямідзесяцігоддзя Вялікай Перамогі ў серыі «Дзеці вайны», што выпускае выдавецтва «Чатыры чвэрці». Супрацоўнікі кніжніцы падрыхтавалі для ўсіх удзельнікаў мерапрыемства незвычайныя паштоўкі.

Ганна СТАРАДУБ
Крыніца: ЛіМ.— 2015.— №43.— С.3

100_4436100_4451Святам, прысвечаным Дню маці, распачала сваю дзейнасць у дзіцячай бібліятэцы №16 літаратурная гасцёўня «Верасок», арганізаваная сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі. На сустрэчу  з дзецьмі прыйшлі вядомыя паэтэсы: Ніна Васільеўна Галіноўская і Іна Мікалаеўна Фралова.

З вуснаў Ніны Васільеўны дзеці пачулі пра яе дзяцінства, якое прыпала на гады вайны, пра яе незабыўную і любую маці, пра тое, як нараджаюцца яе цудоўныя вершы. Упершыню мы пачулі вершы для дзяцей Іны Мікалаеўны Фраловай, якая дагэтуль пісала толькі для дарослых.

 А таксама удзельнікі гасцёўні стваралі вобразы сваіх матуль з дапамогай прыгожых, ласкавых беларускіх слоў. Віншавальную паштоўку са святам ад калектыву 16 дзіцячай бібліятэкі атрымала маці  кожнага з прысутных.