header image
 

мова

Наша бібліятэка, якая носіць імя беларускага пісьменніка Васіля Віткі, шырока адзначыла  Міжнародны дзень роднай мовы. Нямецкія вучоныя сцвярджаюць, што сучасныя народы свету гавораць на мовах, колькасць якіх перавышае 4000. Славянская група моў – пятая па  распаўсюджанасці на планеце. На ёй гавораць больш за 300 млн.чалавек : на беларускай, рускай, польскай, чэшскай мовах. Па дадзеных ЮНЭСКА беларуская мова займае другое месца ў свете па мілагучнасці пасля італьянскай мовы.

О мова матчына, пявучая мая!

Густая, нібы мед, іскрыстая, як сонца,

Вяселак фарбы тут, і трэлі салаўя.

І звон крыніц, і шум лясоў бясконцы…

(А.Васілевіч)

KLjJMTPqXDIНаDSC04248 сустрэчу з вядомым этнографам і пісьменніцай Антанінай Хатэнка і салісткай гурта «Дзівасіл» Унай мы запрасілі васьмікласнікаў 3-й сталічнай школы. І гэтая сустрэча не пакінула абыякавым нікога з прысутнічых. Пісьменніца знайшла падыход да душы і гарачых сэрцаў маладога пакалення беларусаў. Без роднай мовы няма сувязі з мінулым, якое ўзбагачае нашу культуру, няма і светлай будучыні, якое чэрпае сваю магутнасць у пераемнасці пакаленняў.  Гучалі выдатныя фальклорныя кампазіцыі ў выкананні Уны. Такі выступ – гэта проста «вышэйшы пілатаж»!

ДБ10. Тыдзень беларускай мовы