header image
 

Маргарыта Латышкевіч

IMG_2857IMG_28704 кастрычніка дзіцячая бібліятэка № 14 вось ужо ў другі раз  прымала ў госці Маргарыту Латышкевіч – маладога філолага і фалькларыста, выкладчыцу і пісьменніцу, лаўрэатку шматлікіх творчых конкурсаў і прэмій.

На гэты раз спадарыня Маргарыта праводзіла майстар-клас па стварэнні ўласных коміксаў. Нам усім было вельмі карысна і цікава даведацца, што коміксы – гэта асобны жанр мастацтва і навукі, да таго ж гэта яшчэ і частка выдавецкай справы. Две апошнія акалічнасці якраз добра суадносяцца з Годам навукі, юбілеем кнігадрукавання на Беларусі. Чытаць далей

Латышкевич Маргарита 023Латышкевич Маргарита 05320 кастрычніка ў Дзіцячай бібліятэцы №14 адбылося мерапрыемства пад назвай “Герой дня №3”: сустрэча і знаёмства з Маргарытай Латышкевіч – надзвычай таленавітай асобай.

Яна маладая беларуская пісьменніца, якая піша на самыя розныя тэмы: гэта і філасофскія вершы-разважанні, і ўрбаністычная лірыка, і пейзажныя замалёўкі, і нават “гарэзлівыя” (жартоўныя) вершы. А таксама М.Латышкевіч з’яўляецца аўтарам вершаў-коміксаў і фантастычных апавяданняў.

Свае першыя творы яна друкавала на старонках вядомых беларускіх часопісаў “Бярозка” і “Маладосць”, а таксама ў штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”. Да таго ж запрошаная да нас госця – лаўрэат шматлікіх творчых конкурсаў. Вельмі прыемна, што кніжны свет пабачыў першы яе зборнік вершаў пад назвай “Пульс навальніц”, а таксама “Кахаць і верыць” – зборнік апавяданняў, аўтарамі якога выступаюць маладыя беларускія аўтары. І вось гэтая кніга змяшчае фантастычнае апавяданне М.Латышкевіч – “Туманнасць мёртвай галавы”.

Чытаць далей