header image
 

Мама Му

IMG_2427СапраўднаеIMG_2469 каляднае свята атрымалася ў дзіцячай бібліятэцы №3. У госці завіталі спадарыні Вераніка Фаміна і Наталля Леванава з тэатрам лялек “Лямцавая батлейка”. Пазітыў, крэатыў і проста добры настрой  на працягу гадзіны атрымалі вучні 3 класа школы №186 і іх настаўніца Раманоўская Наталля Станіславаўна, а таксама бібліятэкары. Таленавітыя акцёры прадставілі лялечны спектакль, паводле кнігі шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр “Мама Му, Крумкач і Каляды”. Дзеці з захапленням паглядзелі спектакль, падчас якога не толькі даведаліся аб цікавай гісторыі, якая здарылася з Мамай Му і Крумкачом, але і пазнаёміліся з рознымі беларускімі словамі.  Дзякуем акцёрам за любоў да роднай мовы і далучэнне да яе маленькіх грамадзян нашай Рэспублікі.

 

IMG_9334Хутка-хутка Новы год! Самае казачнае і вясёлае свята, з морам жаданняў і надзей. Цэнтральная дзіцячая бібліятэка 22 снежня запрасіла сваіх чытачоў на святочную праграмуIMG_9337 “Вясёлыя сустрэчы напярэдадні Новага года”. На працягу чарговага Дня сямейнага чытання хлопчыкаў і дзяўчынак чакалі сюрпрызы, віктарыны, майстар-класы і падарункі.
Самая знакамітая карова Швецыі Мама Му і яе сябар Крумкач з раніцы прывіталі чытачоў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі! Як такое магло здарыцца? Усё вельмі проста! Да нас у госці завітаў усім добра вядомы лялечны тэатрык “Лямцавая батлейка”. Таленавітыя акторкі Вераніка Фаміна і Наталля Леванава прадставілі лялечны спектакль “Мама Му, Крумкач і Каляды” па кніжцы шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр і ілюстратара Свэна Нурдквіста. Кніга выйшла ў цудоўным перакладзе на беларускую мову Надзеі Кандрусевіч.
Калі ўсе каровы Швецыі мірна пасвяцца на лузе, Мама Му шукае сабе занятак больш цікавы. Крумкач падтрымлівае сваю сяброўку ва ўсіх пачынаннях. У каляднай казцы героі рыхтавалі падарункі, упрыгожвалі ялінку і рабілі цуды. Спектакль вельмі спадабаўся нашым маленькім чытачам і іх бацькам. Дзеці ўважліва сачылі за няўрымслівымі героямі, смяяліся і пляскалі ў далоні. Акторкі Наталля Леванава і Вераніка Фаміна не пакінулі дзяцей без падарункаў і кожнаму раздалі прыгожую размалёўку.
Гледачы былі ў вялікім захапленні! Яны атрымалі новыя ўражанні, добры настрой і дзякавалі за цудоўны спектакль. У канцы сустрэчы была наладжана фотасесія з любімымі героямі.

IMG_0002IMG_9247Пра гэта даведаліся чытачы дзіцячай бібліятэкі №14. Да нас у госці на тыдні вясновых канікул завітаў лялечны тэатр “Лямцавая батлейка” са спектаклем “Мама Му ў басейне” паводле кнігі шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр.

Акторы Вераніка Фаміна і Бэла Кавалькова пазнаёмілі гледачоў са звычайна-незвычайнай каровай і яе сябрам Крумкачом. Дзеці паглядзелі не толькі цікавы спектакль, а таксама паўдзельнічалі ў невялічкім конкурсе на веданне роднай мовы, навучыліся вітацца “па-шведску”. А Чытаць далей

IMG_1145IMG_119619 снежня ў Цэнтральнай бібліятэцы ў Дзень сямейнага чытання адбылося сапраўднае свята! Да нас ў госці завітаў лялечны тэатрык “Лямцавая батлейка”.

Таленавітыя акторкі Бэла Кавалькова і Вераніка Фаміна прадставілі спектакль “Мама Му, Крумкач і Каляды” па кніжках шведскай пісьменніцы. Чытачоў сустрэла выстава кніг Юі Вісландэр.

Спектакль вельмі спадабаўся нашым маленькім чытачам і іх бацькам.  Дзеці смяяліся і пляскалі ў далоні. Самыя ўважлівыя дзеткі, якія правільна адказвалі на пытанні пасля спектакля, атрымалі падарункі.  У канцы  сустрэчы акторкі Бэла Кавалькова і Вераніка Фаміна ўсім прысутным  падаравалі па салодкай малочнай цукерцы.

Усе кнігі пісьменніцы Юі Вісландэр, якія былі на выставе, маленькія чытачы запісалі пачытаць дадому. Гледачы атрымалі  новыя ўражанні і добры настрой і дзякавалі за цікавую сустрэчу.

DSCN2241

“- А ты ўмееш чытаць, Крумкач? – запыталася Мама Му.

Крумкач пазіраў на Маму Му.

  • Гм-м-м… А што ТЫ рабіла ўначы, можна ў цябе запытацца???

Я заўважыў, як ты вярнулася дахаты на МАШЫНЕ!!!

Мама МУ прыціснула да сябе сваю кнігу і заплюшчыла вочы.

- Я наведала бібліятэку.  Я чытала, — вымавіла яна, соладка ўздыхнуўшы…”

Юя Вісландэр “Мама Му чытае

16 снежня лялечны тэатрык “Лямцавая батлейка” завітаў у  дзіцячую бібліятэку №2, дзе прадставіў спектакль “Мама Му, Крумкач і Каляды” паводле кнігі шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр для вучняў  2 «Б» класа  СШ №73.

Чытаць далей