header image
 

калядкі

IMG_20181226_095818_HDRКалядую, калядую,3

Каўбасу чую.

Калядкі – святкі,

Дайце аладкі.

Такія заклічкі чуліся ў дзіцячай бібліятэцы №4 падчас святкавання Калядаў – народнага свята. Дзеці даведаліся пра гісторыю свята – як пачатак зімовага сонцастаяння і Нараджэння Збавіцеля. Свята было напоўнена гульнямі, варажбой, прыкметамі.