header image
 

Зубовіч Яўген

P_20181116_142259ЛістападаўскімP_20181116_150053 днём у дзіцячай бібліятэцы №2 адбылася прэзентацыя кнігі маладога беларускага аўтара Яўгена Зубовіча — “Беларускі палкоўнік”. Гэта кніга пра вернасць і здраду, складаныя жыццевыя выклікі, любоў да Бога, каханне да дзяўчыны. Раман адлюстроўвае складаныя падзеі сярэдзіны 17 стагоддзя на Беларусі. Спадар Яўген вельмі харызматычны малады чалавек, які не толькі піша кнігі, але і грае на дудзе, цікавіцца гісторыяй, валодае некалькімі мовамі. Падлеткі з 53 мінскай школы не толькі ўбачылі тэатралізацыю па матывах кнігі, але і  адзенне, у якое апраналіся шляхцічы ў тыя часы, а таксама старажытныя музычныя інструменты. А напрыканцы адбылася цікавая віктарына на веданне гістарычных  беларускіх слоў. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі падарункі. Сустрэча атрымалася вельмі насычанай. Пра многае даведаліся, шмат чаго ўбачылі, паслухалі старажытную музыку. Да новых сустрэч!