header image
 

день доброты

IMG_2834У Дзень дабрыні,IMG_2790 17 лютага, дзіцячая бібліятэка прымала сяброў: пісьменніка, перакладчыка, барда Сержа Мінскевіча і дзяцей з нядзельнай школы пры храме Мікалая Цудатворца. Гэта была незабыўная сустрэча. Адбылася прэзентацыя кнігі Сержа “Вялікія прыгоды Какоса Маракоса”, якая падобна да дзіцячай энцыклапедыі пра марскіх жывёл. Падчас сустрэчы дзеці пазналі многа цікавага пра жыхароў мора, адказвалі на пытанні, слухалі аўтарскія песні і спрабавалі сябе ў ролі мастакоў. Добрыя і цёплыя адносіны панавалі ў бібліятэцы на працягу двух гадзін. Сустрэча  дзяцей з пісьменнікам перарасла ў сапраўднае сяброўства.