header image
 

Ганна Чумакова

FbHnxew0-HE1N2hKQdQzl0Маладая, прыгожая, шчырая і таленавітая паэтэса і бард Ганна Чумакова завітала такім ветраным надвор’ем да нас у дзіцячую бібліятэку №16. Прывезла з сабой свае цудоўныя вершы, дабрыню душы, чароўную посмешку і  незвычайныя музычныя інструменты)) Чытаць далей

анна ч. 024анна ч. 03925 лютага ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя М.Астроўскага выступіла паэтка, бард Ганна Чумакова.

Для нас вельмі важна, каб падлеткі бачылі і чулі маладых аўтараў, якія пішуць сёння для іх на беларускай мове.

Рады, што адбылося знаёмства з адным з аўтараў цудоўнага зборніка прозы і паэзіі маладых “Мой дзень пачынаецца”. Спадзяёмся, што падлеткам запомнілася Ганна Чумакова, іх зацікаўленасць добра бачна па здымках з сустрэчы. Спадарыня Ганна вельмі прыгожа спявала, гэта былі песні на яе вершы з кнігі “Мой анёл прысніў мяне”. Песні пад акампанемент гукаў гітары і музычных інструментаў, якія ствараюць гук дажджу і грому (дапамагалі двое самых смелых) спадабаліся, а патрымаць у руках незвычайныя музычныя інструменты захацелася ўсім.

Чытаць далей