header image
 

Васіль Леанідавіч Дранько-Майсюк

Надыходзячы юбілей Янкі Маўра дзіцячая бібліятэка № 14 адзначыла незвычайна.

IMG_36274 мая мы запрасілі да сябе ў госці рэжысёра, драматурга, акцёра, пісьменніка Васіля Дранько-Майсюка. На сустрэчу ёнIMG_3638 прыйшоў не адзін, а са сваёй помочніцай, спадарыняй Стасяй. Мы ўсе былі ў захапленні.

Аказваецца, Я. Маўр – улюблёны пісьменнік нашых гасцей. Па творах Маўра можна не толькі падарожнічаць па свеце, адкрываць для сябе новыя краіны, кантыненты і акіяны, але і знаёміцца з рознымі жанрамі літаратуры. Як расказаў нам спадар Васіль, у творчасці Янкі Маўра багата прыгодніцкіх трылераў, па якіх можна здымаць фільмы жахаў, а таксама шмат фэнтазі-апавяданняў, якія актуальныя і па сённяшні дзень.

Чытаць далей

в1в2“Мінімум пустаты, максімум зместу! Не павінна быць ніводнай лішняй фразы. Толькі канкрэтыка. Што любіў творца, а што не? Паказаць жывога чалавека праз маё стаўленне да яго – вось мая асноўная задача.”

Гэтыя словы належаць рэжысёру, драматургу, акцёру, літаратурнаму рэдактару часопіса “Вясёлка”, дзіцячаму педагогу, мастаку Васілю Леанідавічу Дранько-Майсюку. Чытаць далей

IMG_4425IMG_4395“Што для мяне сёння сучасная беларуская паэзія?» – разважаў рэжысёр, драматург Васіль Дранько-Майсюк на сустрэчы з вучнямі СШ 145 у Цэнтральнай дзіцячай бібліятэкі.

Сучаснае тое, што адказвае на пытанні сёння. Для мяне такім прыкладам з’яўляецца паэзія Уладзіміра Дубоўкі. Чытаць далей

IMG_1003IMG_0980Імгненні жыцця чалавека – з іх складаецца лёс, асоба чалавека. Імгненні жыцця вядомага беларускага мастака-ілюстратара  Алены Георгіеўны Лось нагадалі ў дзіцячай бібліятэцы №2 святочным  надвячоркам.

Для нас  гэты дзень быў сапраўды святочны. Мы адзначалі 85-годдзе з дня нараджэння Алены Георгіеўны. Чытаць далей