header image
 

Буся

00214 лютага ў001 бібліятэцы Віткі  прэзентавалі чарговы нумар часопіса “Буся” для дзетак з 198-га дзіцячага садка. Хочацца сказаць словамі галоўнага рэдактара гэтага часопіса У.С. Ліпскага:“Дарагія нашы буські, пяшчотныя і ласкавыя буслікі. Усе вы – Божыя пасланнікі на Зямлі. А ў Беларусі – вы наша надзея, наш заўтрашні дзень. Дайце вашу ручку і разам пойдзем у чароўную краіну казак, вершаў, загадак, пацешак. Пачуйце асалоду беларускага мастацкага слова, упусціце яго ў душу, і хай яно дапаможа вам палюбіць нашу краіну Беларусь!”

Праект “Чытанне з Буслікам” набірае сілу. На гэты раз дзіцячая бібліятэка №14 запрасіла ў госці да дзетак часопіс “Буся”, які знакамітая “Вясёлка” дадаткова стала выпускаць у свет для самых маленькіх чытачоў.

IMG_0970IMG_1012Да таго ж і падстава надарылася вельмі слушная – 60-годдзе “Вясёлкі” ды жаданне, каб дзеткі падпісаліся на новы часопіс, які стане добрым падмуркам для працы па праекту. Чытаць далей

46У чарговы раз бібліятэка Віткі расчыніла дзверы для сваіх самых маленькіх чытачоў.

Буся – галоўны герой часопіса для дашкольнікаў, Антонік і дзяўчынка Васілінка прымалі гасцей з дзіцячага садка №77 на тэатралізаваную прэзентацыю чарговага, 5-га нумара часопіса “БУСЯ”.

Дзеткі пазнаёміліся з творамі А. Масла, У. Ліпскага, гульнямі і загадкамі, змешчанымі ў апошнім нумары, паўторылі “Бусеў слоўнік”, адказалі на пытанні вядучай.

А мультфільм “Піліпка-сынок” на беларускай мове выклікаў хвалю чудоўных эмоцый.

Выдатна, калі дзеці чуюць родную мову ў сям’і, ў школе і ў любімай бібліятэцы.