header image
 

Анатоль Зэкаў

IMAG1548P_20180322_114655_vHDR_Auto21 сакавіка госцем 1-й дзіцячай бібліятэкі быў Анатоль Зэкаў.

Героі кніг пісьменніка – гэта птушкі, звяры і іншыя насельнікі планеты, а таксама рэчы, якія акружаюць кожнага з нас у паўсядзённым жыцці, нібы са старонак кніг прыйшлі да нас.

IMAG1554P_20180322_114705_vHDR_AutoЦікава, займальна, з усмешкай, з гульнямі А.Зэкаў, прымусіў вучняў 4 гімназіі задумацца і пра свае ўласныя ўчынкі.

Асабліва спадабаліся загадкі з “хітрынка”. Cамыя кемлівыя атрымалі прызы.

фото 4фото 3Каб ведаць беларускую кнігу, трэба ведаць яе аўтараў, творцаў сучаснай беларускай літаратуры.

У студзені філіял дзіцячай бібліятэкі №3 прымаў гасцей: паэта і празаіка Анатоля Зэкава і вучняў 4 “В” класа школы №169 (класны кіраўнік Наталля Аляксандраўна Баравік). Чытаць далей

IMG_20171215_150755O1ik8GbgK8IНезвычайная  прэзентацыя кнігі “Лічба з літарай сябруюць” адбылася ў дзіцячай бібліятэцы №12.  Прадстаўляў кнігу сам аўтар — Анатоль Мікалаевіч Зэкаў.

Ён  не проста знаёміў дзяцей  са зместам кнігі, а правёў у бібліятэцы своеасаблівы  вясёлы ўрок роднай мовы. Чытаць далей

з1зэ311 снежня ў госці да чытачоў-чацвёртакласнікаў 60-й сталічнай школы прыйшоў пісьменнік-казачнік. Сустрэча адбылася ў дзіцячай бібліятэцы ім. В. Віткі.

Тонкі лірык, перакладчык, літаратуразнаўца і сатырык Анатоль Зэкаў падкупіў сэрцы нашых чытачоў сваёй дабрынёй, тонкім пачуццём гумару і любоўю да дзяцей. Напэўна, немагчыма напісаць столькі дзіцячых кніг, не ведаючы і не кахаючы рабятню. Чытаць далей

img_20160926_110432img_20160926_112811Ура! Ура! Ура! Наконец-то дождались наших гостей в новом учебном году. К нам приехали Анатолий Николаевич Зеков и Яна Явич. Они порадовали нас своими новыми книгами. А как они умеют говорить с ребятами именно на их, детском, языке:))!!!

Ребята от души посмеялись, с большим удовольствием послушали авторов, задавали вопросы и отвечали на вопросы, которые им подготовили писатели;)) И всё это проходило в такой доброжелательной, уютной обстановке.

img_20160928_121256img_20160928_123219Спасибо нашим гостям за позитивный настрой, за их умение общаться с детьми:) Ждём с нетерпением дальнейших встреч и пожелаем творческих успехов!

20160610_10480820160610_111456Калі прыходзяць госці заўсёды свята. Гасцей чакаюць, рыхтуюцца да іх прыходу. Вось і ў дзіцячай бібліятэцы №12 адбылося свята добрай кнігі, а стварыў яго наш госць – вядомы беларускі пісьменнік Анатоль Мікалаевіч Зэкаў.

Чытаць далей

DSCF2913DSCF292026 апреля исполнилось 30 лет со дня аварии на Чернобыльской АЭС. Этой теме была посвящена встреча читателей детской библиотеки №15 – старшеклассников СШ№ 209 с писателем, поэтом Анатолием Николаевичем Зэковым. Читатели с волнением слушали воспоминания писателя о поездке в мае 1986 года в пострадавшие районы. Читать далее

балючая памяць чарнобыля

Мы прызвычаіліся думаць, што бібліятэка — гэта цішыня і паліцы кніг. Але ж і сярод іх, як высвятляецца, можна цікава ды весела бавіць час. У гэтым пераканаецеся, калі разам з дзеткамі наведаеце сталічную дзіцячую бібліятэку №10.

Асаблівасць яе ў тым, што тут шмат памяшканняў. Акрамя абанементаў і чытальных залаў (для старэйшага ўзросту з камп’ютарамі, для малодшага — са столікамі і «мядзведжым кутком»), ёсць яшчэ некалькі пакояў: у тым ліку для мерапрыемстваў — з авальным сталом, для гульняў — з цацкамі і дыванком, з каляровымі кнігамі для дашкольнікаў.
Чытаць далей

Днямі ў межах акцыі «Сямейнае чытанне» вучні малодшых класаў гімназіі № 11, якія завіталі ў сталічную дзіцячую бібліятэку № 10, сустрэліся з пісьменнікам Анатолем Зэкавым, кнігі якога — «Мянтуз сярод мядуз», «Зязюля Гулюля», «Як Гаўка ў космас збіраўся», «Вожык вёз сараканожак» — у розныя гады пабачылі свет у Выдавецкім доме «Звязда». Пісьменнік распавёў вучням казку «Яблыня і Гарбуз», прачытаў вершы з названых кніг, загадаў загадкі і вершаваныя матэматычныя задачкі. Пасля сустрэчы гімназісты змаглі набыць кнігі Анатоля Зэкава і атрымаць аўтограф.

Госцем літаратурна-музычнай імпрэзы, што прайшла ў сталічнай дзіцячай бібліятэцы № 6 імя В. Віткі, стаў пісьменнік Мікола Чарняўскі. Аўтар прэзентаваў сваю чарговую кнігу «Дзе схаваўся цень удзень?». Падчас імпрэзы вершы гучалі ў выкананні не толькі самога творцы, але і з вуснаў юных чытачоў — чацвёртакласнікаў сярэдняй школы № 105. Сапраўдным падарункам і галоўнаму герою, і публіцы стаў спектакль тэатра «Пацешка», што працуе на базе бібліятэкі, паводле твора з новай кнігі аўтара, распавяла чытачка «ЛіМа» Таццяна Макарэвіч.

Дзіна ДОЛЬСКАЯ
Крыніца: Літаратура і мастацтва.— 2016.— №5.— С.2