header image
 

Аляксей Шэін

свен4Яркая,свен5 вясёлая, тэатралізаваная прэзентацыя кніг Свэна Нурдквіста прайшла сёння ў дзіцячай бібліятэцы №6 ім. В. Віткі для чытачоў трэціх класаў 105-й сталічнай школы. Нашымі гасцямі былі пісьменнік Аляксей Шэін і Таццяна Крыцкая-стваральніца арт-праекта «Альтанка для чытанкі». Лялечны тэатр » Пацешка «прадставіў музычны спектакль па кнізе С. Нурдквіста»Петсан сумуе». Феерычная, жывая пастаноўка выклікала шчырае захапленне маленькіх гледачоў. Далей нашы госці знаёмілі дзетак з іншымі кнігамі выдатнага шведскага аўтара, які стаў класікам дзіцячай літаратуры. Свэн Нурдквіст атрымаў сусветную вядомасць і стаў лаўрэатам прэстыжных літаратурных прэмій. Нездарма яго гісторыі пра Пэтсана і Фіндуса палюбіліся ўсім дзецям. А калі аповяд агучвае сапраўдны пісьменнік, гэта ўдвая цікава. Гучныя чытанні ўжо сталі традыцыйнымі ў многіх дзіцячых бібліятэках горада. Аляксей Шэін правёў літаратурную віктарыну, па выніках якой уручыў пераможцам прызы, а наша госця Таццяна правяла экспрэс майстар-клас па вырабе катка з папяровай шкляначкі. Як заўсёды, літаратурная прэзентацыя прайшла на «ура», бо бібліятэка ператварае чытанне ў свята, гульню, прыгоду!

шеин2   А камни имеют душу?

Во время празднования Недели детской книги в апреле 2017 года Алексей Шеин попал в пятёрку   лучших белорусских авторов. И был награждён дипломом, который учредила система детских библиотек города Минска. За роман «Семь камней» он получил премию Европейского общества научной фантастики.
Чытаць далей

IMG_20171121_135718У дзіцячай бібліятэцы №4 адбылася сустрэча з аўтарам кнігі “Сем камянёў” Аляксеем Шэіным. Шыкоўнае прыгодніцкае фэнтэзі для падлеткаў на роднай мове!

Сем камянёў, сем дзён прыгод звязаліся ў нейкую дзіўную захапляльную стужку. Разам з аўтарам чытачы восьмых класаў гімназій №74 і №56 спрабавалі разабрацца ў стылях фэнтэзі і фантастыкі, згадвалі прыклады такой літаратуры. Наогул, сустрэча была цікавай і напоўненай.

Да новых сустрэч ў бібліятэцы.

IMG_7940IMG_8027Ці часта падлеткі бачаць відэа трэйлеры на беларускай мове? Я думаю, што не! Сёння ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы вучні  СШ  № № 60, 155, 83 пачулі ад аўтара  першага беларускага фэнтэзі “Сем камянёў” Аляксея Шэіна ў чым розніца жанраў фэнтэзі і фантастыка. Чытаць далее

Alyaksej_Shein__Sem_kamyanjoў  Аляксей Шэін стаў лаўрэатам прэміі «Еўракон-2017» з кнігай «Сем камянёў».
Міжнародную прэмію Еўрапейскага таварыства навуковай фантастыкі (European Science Fiction Society) беларускі фантаст атрымаў у  намінацыі «Крызаліс», якую ўручаюць за лепшыя дэбюты.
Чытаць далей

шеин1шеин3У дзіцячай  бібліятэцы №6 імя В.Віткі адбылася сустрэча з дзіўным чалавекам – пісьменнікам Аляксеем Шэіным. Яго кніга «Сем камянёў» ужо заваёўвае першыя месцы ў рэйтынгах папулярнасці. І нядзіўна. Бо такога ў беларускай літаратуры яшчэ не было.

Аўтар піша кнігі для падлеткаў у жанры фэнтэзі, сам ён – бацька трох сыноў і таму, што называецца «ў тэме». Чытаць далей