Положение о семинаре для школы резерва

Семінар для школы рэзерву “Пагаворым аб прачытаным” па матывах тэлеперадачы “Паядынак”.

 Удзел для школы рэзерву абавязковы.

Тэма: стан беларускай дзіцячай літаратуры (да 5 кл.)

Пра адмоўныя з’явы распавядаюць:

Васілеўская Валянціна Антонаўна (бібліятэкар 1 катэгорыі, старэйшы абанемент, ДБ №10)
Гарбачова Валерыя Андрэеўна (бібліятэкар 1 катэгорыі, малодшы абанемент ДБ №3)

Пра станоўчыя з’явы распавядаюць:

Мікуліч Вольга Валянцінаўна (загадчыца сектарам абслугоўвання, малодшы абанемент ЦБ)
Петрашкевіч Марына Генадзьеўна (бібліятэкар 1 катэгорыі ДБ №8)



 Чытаць цалкам
1 сутычка – па 3 хвіліны кожнаму боку на аргументацыю сваёй пазіцыі.

“Негатыўныя з’явы беларускай дзіцячай літаратуры”

“Пазітыўныя з’явы беларускай дзіцячай літаратуры”

Пасля 1 сутычкі з боку журы будзе задана 2 пытанні.

2 сутычка – таксама па 3 хвіліны.

“Беларускія дзіцячыя  кнігі, якія расчаравалі”

“Беларускія дзіцячыя кнігі, якія прыемна здзівілі”

Удзел у другой сутычцы абавязковы для ўсіх слухачоў школы рэзерву. Паведамленні па тэмах дзвюх сутычак трэба даслаць да 26 кастрычніка ў аддзел маркетынгу з паметкай “школа рэзерву” усім, акрамя выступоўцаў. Выступоўцам будуць перададзены работы астатніх удзельнікаў школы рэзерву, якія яны змогуць выкарыстаць у сваіх паведамленнях.

Пасля 2 сутычкі з боку слухачоў (школа рэзерву і ўсе, хто жадае прысутнічаць) будзе задана 2 пытанні, на якія па чарзе павінны адказаць дакладчыкі.

3 сутычка – тыя ж 3 хвіліны

Тэма: Кнiга Г.Пшонік “Гісторыі былога лесу”- за і супраць.

Пасля 3 сутычкі пытанні задае вядучая.

Пасля кожнай сутычкі журы галасуе, хто з дакладчыкаў выглядаў найбольш упэўненым.

Калі меркаванні журы разыходзяцца, школа рэзерву таксама галасуе, і яе голас з’яўляецца вызначальным.

Склад журы:
—         Латаш Святлана Браніславаўна
—         Ціткова Вольга Іванаўна
—         Отчэская Наталля Дзмітрыеўна
—         Нікалаева Ала Мікалаеўна

Звяртаем увагу!:

— журы і зала ацэньваюць не стан беларускай дзіцячай літаратуры, а аргументацыю пазіцый і грунтоўны падыход да тэмы.

— дапамога выступоўцам у другой сутычцы абавязковая. У першай і трэцяй – будзе прыемная вашым калегам і адзначаная кіраўніцтвам. Свае аргументы і думкі па першай і трэцяй сутычках вы можаце направіць у аддзел маркетынгу, а можаце непасрэдна выступоўцам.

Загадзя дзякуй ад нас і калег за неабыякавасць і дапамогу.

Дата правядзення: 22.11.2012 (чацвер) а 10 гадзіне

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь