Палажэнне

Аб правядзенні конкурса для чытачоў

да Году культуры

“Чытаем кнігі Уладзіміра Ліпскага”

 Арганізатар конкурсу:

ДУ «Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска»

Удзельнікі конкурсу:

Чытачы дзіцячых бібліятэк горада Мінска 8-15 гадоў

Мэты і задачы:

паглыбленне чытацкіх уяўленняў пра тэматычную і жанравую разнастайнасць творчасці Уладзіміра Сцяпанавіча Ліпскага, пашырэнне чытацкага кругагляду шляхам прыцягнення ўвагі да тэматыкі і праблематыкі твораў У.С. Ліпскага, развіццё чытацкай самастойнасці, удасканаленне чытацкіх уменняў (выказванне ўласных думак і пачуццяў аб прачытанным, аналіз унутранага стану герояў і інш.); выхаванне ў чытачоў малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту высокіх маральных якасцей, патрыятызму, эстэтычнага густу, умацаванне сувязі паміж пакаленнямі; выяўленне і заахвочванне таленавітых навучэнцаў, прадастаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі, фарміраванне матывацыі да ўдзелу ў актыўнай творчай дзейнасці і падтрымка творчых ініцыятыў.

Намінацыі конкурсу:

Конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях:

  1. Конкурс малюнкаў, створаных паводле прачытаных твораў У.С. Ліпскага. Кожная работа павінна мець назву, а таксама – паведамленне, паводле якога твора быў створаны той ці іншы малюнак.
  2. Конкурс сачыненняў паводле прачытаных твораў У.С. Ліпскага. У назве ці падзагалоўку сачынення павінна быць адзначана, якія творы аналізуюцца ў сачыненні.
  3. Конкурс створаных чытачамі ўласных мастацкіх твораў (вершаў, апавяданняў, казак і інш.). У падзагалоўку ці суправаджальным лісце павінна быць адзначана, якія творы У.С.Ліпскага натхнілі на напісанне новага твора.

 Правілы ўдзелу ў конкурсе. Афармленне конкурсных работ

Удзельнікамі конкурса з яўляюцца чытачы дзіцячых бібліятэк горада Мінска.

Кожны ўдзельнік  можа прадставіць на конкурс  не больш як адну творчую работу.

Дасланая конкурсная работа павінна суправаджацца заяўкай з наступнымі звесткамі:

– прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара(ў) (поўнасцю);

– прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка(оў) (поўнасцю), пасада;

– месца вучобы, клас, паштовы адрас, электронны адрас і тэлефон установы адукацыі;

– хатні адрас, электронны адрас (калі ёсць), нумары тэлефонаў (хатні, мабільны) аўтара(ў);

– намінацыя, у якой яна прадстаўлена работа, і яе назва.

 Конкурсныя работы з пазнакай “На конкурс “Чытаем кнігі Уладзіміра Ліпскага” прадстаўляюцца ў дзіцячыя бібліятэкі горада Мінска.

Малюнкі могуць быць выкананы ў розных тэхніках малявання на аркушах паперы фарматаў А3 ці А4.

Дасланыя конкурсныя работы літаратурнага накірунку (вершы, казкі, апавяданні, сачыненні) прадстаўляюцца ў друкаваным і электронным выглядзе. Тэкст конкурснай работы павінен быць надрукаваны ў тэкставым рэдактары MSWord. Шрыфт Times New Roman, 14 кегль, інтэрвал 1,5.

Работы, дасланыя на конкурс, аўтарам не вяртаюцца.

Крытэрыі экспертызы конкурсных работ

Пры правядзенні экспертызы конкурсных работ журы ацэньвае:

  • глыбіню асэнсавання маральна-этычнага зместу твора;
  • адпаведнасць работы тэматыцы конкурсу;
  • арыгінальнасць мастацкага рашэння (уласны падыход да выбару тэмы і яе раскрыцця, мастацкая якасць работы);
  • творчую самастойнасць выканання;
  • адпаведнасць патрабаванням да афармлення конкурсных работ.

Тэрміны правядзення конкурсу.

 Конкурс праводзіцца ў наступныя тэрміны:

пачатак конкурсу- 1 мая 2016 года;

заканчэнне прыёму работ – 20 кастрычніка 2016 года;

падвядзенне вынікаў – с 21 кастрычніка па 15 лістапада 2016 года.

 Падвядзенне вынікаў

Падвядзенне вынікаў ажыццяўляе журы ў перыяд з 21 кастрычнікі па 15 лістапада 2016 года.

У склад журы ўваходзяць:

Буторына І.А., метадыст вышэйшай катэгорыі аддзела метадычнага забеспячэння пачатковай адукацыі Навукова-метадычнай установы “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь – старшыня журы.

Члены журы:

  1. Швед Т.А., дырэктар ДУ “ЦСДБ г. Мінска”
  2. Кахновіч В. С., намеснік дырэктара ДУ «ЦСДБ г. Мінска».
  3. Беразоўская А.М., загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу.
  4. Зэкаў А.М., беларускі паэт, празаік

Узнагароджванне

Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі і падарункамі ў двух узроставых катэгорыях:

8-11 гадоў

12-15 гадоў

У кожнай намінацыі вылучаецца 3 месцы

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь