Дзень беларускага пісьменства 2016

Дзень беларускага пісьменстваДзень беларускага пісьменства — дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь. Яно адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Сёлета прымае гасцей г.Рагачоў. Мы, па традыцыі, працягваем вас знаёміць з гарадамі – сталіцамі свята. Вы даведаецеся пра гісторыю старадаўняга Рагачова, гісторыка-культурныя каштоўнасці і помнікі, вядомых на ўвесь свет дзеячоў, пісьменнікаў і мастакоў, чый лёс быў звязаны з гэтымі мясцінамі.

На свяце адбудзецца абвяшчэнне пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі, якую ў 2015 годзе заснавалі Міністэрства інфармацыі і Саюз пісьменнікаў Беларусі , а пакуль мы прапануем пазнаёміцца з намінантамі ў сферах паэзіі, прозы і дзіцячай літаратуры.

Да пачатку святочных мерапрыемстваў засталося некалькі дзён. Мы запрашаем вас у віртуальнае падарожжа па сталіцы беларускага пісьменства — 2016.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь