Беларуская літаратура (3 квартал 2017)

Для маленькіх дзетак і вучняў пачатковай школы

 

Баравікова Р. Пра кашэчага караля ВаргінаБаравікова, Раіса Андрэеўна.  Пра кашэчага караля Варгіна і мышку Паднорку: казкі з міфалагічнага люстэрка /  Р.А.Баравікова ; [маст. М.Міцкевіч]. —  Мінск :  Звязда,  2017. —  128 с.

1-4 кл.,  5-7 кл.

У адзін звычайны дзень у адной звычайнай кватэры з’явіўся кот.  Але кот зусім не звычайны – сапраўдны кашэчы кароль! Сам таго не чакаючы, не прыкладаючы ніякіх намаганняў, ён дапамог няшчаснай мышцы Паднорцы, дачцэ магутнага цара Паднора, пазбавіцца ад чар і зноў стаць прынцэсаю. Выратаваная Паднорка заспяшалася ў роднае падзямелле да бацькі. Але – ці чакаюць яе там? А што, калі трон у тым царстве захапіў злосны Пацук-вядзьмак? І чаму ад Падноркі няма ніякіх вестак? Ці не трапіла яна ў лапы новага цара? Не, кату Варгіну трэба неадкладна адпраўляцца ў дарогу і вызваляць мышку! А дапамогуць яму ў гэтым клапатлівая Дамавуха, шляхетны Дамавік, гарэзлівы Паветрык, хітрыя Русалкі, цікаўны Вадзянік… Так, усіх гэтых міфалагічных персанажаў можна сустрэць і ў наш  час. Трэба толькі пасябраваць з кашэчым каралём.

(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках) 

 

ВясёлкаВясёлка: вершы, апавяданні, казкі, п’есы, песні, смяшынкі, загадкі   /  [уклад.: У.Ліпскага, В.Дранько-Майсюка,  А.Зэкава]. —  Мінск :  Маст. літ.,  2017. —  256 с.

1-4 кл.

“Вясёлцы”, любімаму часопісу беларускіх дзяцей, — 60 гадоў. Гэтаму юбілею прысвячаецца зборнік, складзены з лепшых твораў, якія друкаваліся ў “Вясёлцы” за апошнія пяць гадоў.

(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках) 

Зэкаў Птушыныя арэліЗэкаў, Анатоль Мікалаевіч.  Птушыныя арэлі : вершы /  А.М.Зэкаў ; [маст. А.Лось]. —  Мінск :  Звязда,  2017. —  48 с.

1-4 кл.

Вы ведаеце, што здарыцца, калі раптам прападзе мяккі знак? А як дзяўчынку Іну пераўтварыць у Паліну жадаеце даведацца? А паспаборнічаць у тым, хто больш назаве беларускіх гарадоў, назвы якіх заканчваюцца на «ы», хочаце? Тады новая кніга Анатоля Зэкава «Птушыныя арэлі» для вас! Прачытаўшы яе, вы абавязкова пасябруеце з хлопчыкамі і дзяўчынкамі, звярамі і птушкамі, з якімі адбываюцца самыя неверагодныя прыгоды і пра якія распавядаецца ў гэтай вясёлай кнізе.

(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках) 

 

Карлюкевич_Шубуршун-и-его-друзья-кит-200x248Карлюкевич, Алесь.  Шубуршун и его друзья: /  А.Карлюкевич ; [пер. на рус. О.Ждан ; пер. на кит. Фаньци ; худож. М.Лось]. —  Минск:  Звязда,  2017. —  104 с.

1-4   кл.

Эта сказка знакомит читателей с необычными похождениями доброго, смелого и находчивого Шубуршуна – неугомонного героя и заядлого любителя приключений, который обиделся на свою подругу Веронику и убежал от неё в опасное путешествие к родным лесам и речке, к тому месту, откуда отправился в большой мир.

Это издание будет особенно интересно тем, кто изучает китайский язык, потому что под одной обложкой сказка о Шубуршуне представлена в двух вариантах: русском и китайском.

(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках) 

 

Карнаухова, Ирина.  Зимняя чехарда: [стихи] /  И.Карнаухова ;[худож.: Е.Белая, А.Найден]. —  Минск :  Ковчег,  2015. —  36 с.

1-4 кл.

(Ёсць у бібліятэках № № 11,12)

 

КрынічкаКрынічка: хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту          /  [уклад. Р.І.Шастак ; маст. А.А.Карповіч]. —   Мінск :  Радыёла-плюс,  2014. —  432 с.

1-4 кл.

У гэтай хрэстаматыi прадстаўлены найлепшыя ўзоры фальклору, творы беларускiх i замежных пiсьменнiкаў. Яна адрасуецца школьнiкам i iх бацькам, настаўнiкам i выхавальнiкам, навучэнцам педагагiчных вузаў i вучылiшчаў.

(Ёсць у бібліятэках № № 5,14)

 

Купала вершыКупала, Янка.  Вершы /  Я.Купала ; [маст. А.В.Волкаў]. —Мінск :  Беларус. энцыкл. імя П.Броўкі,  2017. —  32 с. — ( Ганаруся табой, Беларусь! Кнігі нашага дзяцінства).

1-4 кл.

 

(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках) 

 

Мусіенка, Валерый. Адчуваць цішынюМусіенка, Валерый.  Адчуваць цішыню = To Hear The Silence  : проста казкі      /  А.Мусіенка ; [пер. зрус. Г.Аўласенкі, А.Карлюкевіча ; пер. з бел. Т.Цішкевіч ; маст.  К.Задворны ; фота А.Адамчык]. —  Мінск :  Звязда,  2017. —  40 с.

1-4 кл., 5-7 кл.

Гэта кніга незвычайная тым, што яе аўтару… 11 гадоў. Але ён ужо гатовы падзяліцца з чытачамі сваімі філасофскімі разважаннямі. Некаторыя з яго невялічкіх твораў друкаваліся на старонках часопіса “Бярозка”, газет “Вечерний Минск” і “Знамя юности”.  І сапраўды: няўжо толькі дарослыя могуць пісаць казкі для дзяцей? Тое, што кніга напісана хлопчыкам, а не салідным сівавалосым аўтарам, дапамаге ёй стаць больш “блізкай” і зразумелай для чытачоў: бо гэта ж іх думкі, іх асаблівасці светаўспрымання! Дабрадушнае сланяня, мудры кавун, разважлівае кацяня, самаахвярны памідор, незаменная сашчэпка…Простыя і зразумелыя героі. Простыя казкі пра важныя рэчы.

(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках) 

 

Никольская, Ольга Владимировна. Похищение шедевраНикольская, Ольга Владимировна.  Похищение шедевра, или Новые приключения агентов «КолбаФирЖик»: современная повесть-сказка     /  О.В.Никольская ; [худож.  С.Волков]. —  Минск :  Звязда,  2017. —  144 с.

1-4 кл.

Галоўныя героі сучаснай дэтэктыўнай аповесці-казкі Вольгі Нікольскай – дзелавы і знаходлівы кот Каўбас, яго суродзіч, рамантычны і вытанчаны Кефір, а таксама іх энергічны і няўрымслівы сябар пёс Рыжык – ужо знаёмыя юным чытачам па кнігах «Мы – агенты “КаўбаФір”» і «Прыгоды агентаў “КаўбаФірЖык”».

У гэты раз неразлучныя сябры вымушаны стаць сапраўднымі дэтэктывамі:  з Вялікага карціннага музея знік шэдэўр сучаснага мастацтва (хоць многія з гэтым і нязгодныя…) – тварэнне сабакі-мастака Уладлена пад назвай “Мурка Ліза”, адна з самых дарагіх карцін нашых дзён. Следчыя губляюцца ў здагадках, улік амаль няма… А кату Каўбасу сніцца прарочы сон. Але ж хто гэта здзяйсняе злачынства ў ім? Жанчына? Малады мужчына ў капелюшы з пяром? Кот у ботах? Агентам бюро “КаўбаФірЖык” прыйдзецца сур’ёзна папацець, каб знайсці разгадку таямніцы наяве.

(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках) 

 

Нэмм, Ева.  «Большое представление» для Сонечки: сказка     /  Е.Нэмм ; НЭмм Большое представление[худож. Е.Першина]. —  Минск :  Звязда,  2017. —  64 с. — ( Книга Волшебства).

1-4 кл.

У кнізе “Большое представление” для Сонечки” пры дапамозе чароўнага куфэрка сябры (знаёмыя нам па першай кнізе “В гостях у Франциска Скорины”) зноў пераносяцца ў далёкія часы, знаёмяць нас з таямнічымі легендамі  і захапляльнымі фактамі беларускай гісторыі.

Асобныя старонкі кніжкі змяшчаюць цікавую інфармацыю: як выглядае самая вялікая і самая маленькая ў свеце кніга, з якіх элементаў складаецца выданне, ці можа  знаёмства з адной кнігай працягвацца 200 000 гадоў; майстар-клас па стварэнні чароўнай “жывой” кнігі і сцэнар рухомай гульні “Вароны-зладзюжкі”.

(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках) 

 

Скобелев, Эдуард Мартинович.  Самое прекрасное место на земле: сказки   /  Э.М.Скобелев. —  Москва :  Беловагрупп,  2017. —  232 с.

1-4 кл.

(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках) 

 

СонейкаСонейка: хрэстаматыя для дзяцей дашкольнага ўзросту  /  [уклад. Р.І.Шастак ; маст. А.А.Карповіч]. —  Мінск :Уладзімір Сіўчыкаў,  2013. —  304 с.

У чытанцы сабраныя песенькі і пацешкі, хуткамоўкі і загадкі, прыказкі і прымаўкі, лічылкі і гульні, беларускія і замежныя казкі, а таксама лепшыя творы беларускіх і рускіх пісьменнікаў на беларускай і рускай мовах. Адрасуецца яна бацькам, бабулям і дзядулям, выхавацелям дзіцячых садоў. Можа быць карыснай настаўнікам, выкладчыкам і навучэнцам педагагічных каледжаў.

(Ёсць у бібліятэках № №  2, 3, 7, 12, 13, 14, 16, цэнтральнай)

 

Спрынчан, Аксана Вадзімаўна. Смачная кнігаСпрынчан, Аксана Вадзімаўна.  Смачная кніга: [вершы, загадкі] / А.В.Спрынчан ; маст. В.Максимович. —  Мінск :  Маст. літ.,  2017. —  72 с.

1-4 кл.

Усе вершы ў гэтай кнізе звязаныя са смакатою. Кожны чытач, і маленькі і вялікі, мае магчымасць назбіраць грыбоў на суп гасцям разам з вожыкам, даведацца, якую страву выдра рабіла бабру, чаму морж згубіў голас, хто любіць камароў у шакаладзе, што можа згатаваць мама-беларуска. Усіх чакаюць «Агародная хованка» і «Смачныя загадкі». Паэтка шчыра ўсім зычыць не толькі «Смачна есці!», але і «Смачна чытаць!».

(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках) 

 

Філіповіч, Дзіяна Леанідаўна. Янка КупалаФіліповіч, Дзіяна Леанідаўна.  Янка Купала /Д.Л.Філіповіч. —  Мінск :  Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі,2017. —  72 с. — ( Беларуская дзіцячая энцыклапедыя).

1-4 кл., 5-7 кл.

Кніга прысвечана народнаму паэту Беларусі Янку Купалу. На яе старонках чытач знойдзе шмат цікавых фактаў, якія звязаны з жыццём і творчасцю вялікага песняра. У выданні выкарыстаны матэрыялы з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы: рукапісы вершаў, фатаграфіі, мастацкія работы, ілюстрацыі да твораў паэта, а таксама практычныя творчыя заданні. Кніга прызначана для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, бацькоў і настаўнікаў.

(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках) 

 

Хвалей, Яўген Іванавіч. Яблык з радзімкайХвалей, Яўген Іванавіч.  Яблык з радзімкай : вершы, скорагаворкі, загадкі, казка    /  Я.І.Хвалей ;[маст. А.Вашчанка]. —  Мінск :  Звязда,  2017. —  32 с. — ( Вясёлы  калейдаскоп).

1-4 кл.

 

(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках) 

 

Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 2 класеХрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 2 класе : дапаможнік для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання      /  [уклад.В.І.Гапанёнак]. —  Мінск :  Сэр-Вит,  2017. —  216 с. — ( Школьная  праграма).

1-4 кл.

Хрэстаматыі складзены ў адпаведнасці з патрабаваннямі вучэбнай праграмы па літаратурным чытанні, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у 2016 г., і каляндарна-тэматычнага планавання ўрокаў у школах з рускай мовай навучання і выхавання.
(Ёсць у бібліятэках № № 2, 3, 4, 6, 11,17)

 

Хрэстаматыя-для-пазакласнага-чытання-ў-2-4-класах1Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 2-4 класах / [уклад. В.І.Гапанёнак]. —  Мінск :  Сэр-Вит,  2015. —  272 с. — (Школьная праграма).

1-4 кл.

 

(Ёсць у бібліятэцы №5)

 

Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 3 класеХрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 3 класе: дапаможнік для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання   /  [уклад.  В.І.Гапанёнак]. —  Мінск :  Сэр-Вит,  2017. —  336 с. — ( Школьная праграма).

1-4 кл.

 (Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках) 

 

Хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 4 класеХрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 4 класе: дапаможнік для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання /  [ уклад. В.І.Гапанёнак]. —  Мінск :  Сэр-Вит,  2017. —  120 с. — (Школьная праграма).

1-4 кл.

 

(Ёсць у бібліятэках №№2,4)

 

 

Літаратура для падлеткаў і дарослых

 

Алейчанка, Юлія. Пад чароўным шкельцамАлейчанка, Юлія.  Пад чароўным шкельцам: вершы, пераклады     /  Ю.Алейчанка ;  [прадм. А.Карлюкевіча ; маст. К.Камал]. —  Мінск :  Звязда,  2017. —64 с.

Кніга прадстаўляе вершы і пераклады маладой паэтэсы Юліі Алейчанкі. Аўтар ёміста апісала сябе некалькімі сказамі: “Захапляецца жывапісам, музыкай ды міфалогіяй. Любіць трапляць у “памежнае становішча”, падарожнічаць і спрачацца з цікавымі людзьмі. Не губляе надзею стаць такой, як марыла ў дзяцінстве”. Дэбютная кніга маладой паэткі такая ж небанальная, як і яна сама. На старонках зборніка чытачы знойдуць як спавядальную, інтымную лірыку, так і філасофскія, постмадэрнісцкія творчыя пошукі. Тут ёсць асабістыя думкі і эмоцыі аўтара, выражаныя ў паэтычным слове, а таксама яе пераклады вершаў літаратараў розных краін: Эквадора, Непа­ла, Удмурціі, Туркменістана, Кітая.

 (Ёсць у бібліятэках№№5,10,15)

 

Алексиевич, Светлана Александровна. Время секонд хэндАлексиевич, Светлана Александровна.  Время секонд хэнд /С.А.Алексиевич. —  Москва :  Время,  2016. —  512 с. — ( Собрание   произведений).

Завершающая, пятая книга знаменитого художественно-документального цикла «Голоса Утопии» Светланы Алексиевич, лауреата Нобелевской премии по литературе 2015 года.

(Ёсць у цэнтральнай бібліятэцы)

 

Баравікова, Раіса Андрэеўна. Казкі астранаўтаБаравікова, Раіса Андрэеўна.  Казкі астранаўта: касмічныя падарожжы беларусаў : казкі, аповесці, апавяданне /  Р.А.Баравікова. —  Мінск :  Маст. літ.,  2017. —  208 с. — (  Пазакласнае чытанне).

5-7 кл.

Прыгодніцкія казкі Раісы Баравіковай даўно палюбіліся юным чытачам. Яны напісаны ад імя астранаўта-беларуса, які праз свае касмічныя падарожжы адкрывае чытачу дзівосы, заманлівы і таемны свет далёкіх планет.
Не можа не зацікавіць чытача і прыгодніцкая аповесць, у якой таямнічыя прышэльцы з іншага свету дапамагаюць дзяўчынцы, Насці з 8 «Б» класа — адкрыць вытокі яе роду. Твор міжволі наштурхне чытача на пытанне: «А хто ж мае далёкія продкі? З якога стагоддзя пачынаецца мой род? І ці не разбурыла цывілізацыя маю кропку вяртання?..»

(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках) 

 

Бахарэвіч, Альгерд. Белая муха, забойца мужчынБахарэвіч, Альгерд.  Белая муха, забойца мужчын: раман /  А.Бахарэвіч. —  Мінск :  Галіяфы,  2016. —  236 с.

Гэты раман Альгерда Бахарэвіча — гісторыя жаночай банды, “дзевак без цара ў галаве”, якія кінулі выклік патрыярхальнаму грамадству. Хто яны: тэрарысткі, вар’яткі, мастачкі? Або проста прывіды мінулага, з якімі нечакана сустракаецца галоўны герой кнігі?

(Ёсць у бібліятэках № № 4, 8, 14, 16)

 

Беларуская літаратура дадатковае чытанне 5-тыБеларуская літаратура: дадатковае чытанне : 5-ты клас   /  [уклад.: С.А.Курбанава,   Н.П.Маслоўская, В.П.Русак і [інш.] ; Нацыянальная Акадэмія Навук. — Мінск :  Беларуская навука,  2016. —  360 с.

5-7 кл.

У кнігу ўключаны тэксты мастацкай літаратуры, прадугледжаныя вучэбнай праграмай прадмета «Беларуская літаратура» для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, таксама падаюцца сціслыя звесткі па тэорыі літаратуры, цікавыя факты з біяграфій пісьменнікаў.

(Ёсць у бібліятэках № № 2, 11, 16,17)

 

Быкаў, Васіль Уладзіміравіч. Сваякі графічны раманБыкаў, Васіль Уладзіміравіч.  Сваякі: графічны раман /  В.У.Быкаў ; іл. Я.Жвірблі ; ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». —  Мінск:  Кнігазбор, 2017—  32 с.

8-11  кл.

Адмыслова да дня народзінаў Васіля Быкава апавяданне «Сваякі» выйшла ў свет у новым для Беларусі жанры графічнага раману. Ілюстрацыі зрабіў малады мастак Ян Жвірбля

Жанр графічнага раману даўно стаў папулярным у Еўропе і ЗША. Гэтая разнавіднасць шырока вядомых коміксаў прэтэндуе на адмысловае становішча ў свеце мастацтва. Графічныя раманы ілюструюць сур’ёзныя літаратурныя творы і ў адрозненне ад коміксаў маюць павялічаны аб’ём і найчасцей выдаюцца ў палепшаным, багатым афармленні.

(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках) 

 

Вашкевич, Эльвира Викторовна. Око конкистадораВашкевич, Эльвира Викторовна.  Око конкистадора: повесть / Э.В.Вашкевич. —  Минск :  Книжный Дом,  2017. —  256 с. — ( Невероятные истории).

5-7 кл., 8-11кл.

Здесь и сейчас Саша Котов — обыкновенный современный школьник, а в далеком пятнадцатом веке — это юный конкистадор Алессандро дель Гатто. Два сознания в одном теле противостоят чудовищному существу, угрожающему всему человечеству.На помощь Саше приходит могучий якутский шаман, умеющий путешествовать между мирами, а Алессандро владеет чудесным мечом — фамильным достоянием, способным поражать любое зло. На пути ребят стоит жрец кровавого бога майя, у которого тоже есть компаньон из нашего времени — его прямой потомок, приятель Саши Котова. Но жрец, находящийся во власти собственной самоуверенности, совершает одну ошибку за другой…

(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках) 

 

Климкович, Сергей. Охота на микрисовКлимкович, Сергей.  Охота на микрисов: повесть   /  С.Климкович. —Минск:  Книжный Дом,  2017. —  256 с. — (Невероятные истории).

5-7 кл., 8-11 кл.

В обычной школе и в самом обычном классе появляется необычный новенький Федя Зайчиков — он пишет с дореволюционными «ятями», знает латынь и говорит слишком правильно, одет так, словно только что покинул дореволюционную гимназию. В его квартире мама и папа тоже будто персонажи исторического фильма. Федины новые друзья Петя Востриков и Юля Сорокина пытаются разгадать загадку — откуда Зайчиковы прибыли и для чего? Может быть, это совпадение, но в это же время в космосе ученые и военные обнаружили неопознанный летающий объект…
(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках) 

 

Колая Вобразы ...Якуб Колас. Вобразы мілыя роднага краю…: успаміны, вершы, паэма    /  [уклад. В.Шніп  ; маст. У.Свентахоўскі]. —  Мінск :  Маст. літ.,  2017. —  336 с.

8-11 кл.

У кнігу ўвайшлі ўспаміны сыноў Якуба Коласа Данілы Канстанцінавіча і Міхася Канстанцінавіча, сучаснікаў Пясняра, якія добра ведалі яго, а таксама вершы і паэма “Новая зямля”. Кніга багата ілюстраваная і выдадзена да 135-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа.

(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках) 

 

Крымов, Егор. Самый таинственный островКрымов, Егор.  Самый таинственный остров: повесть /  Е.Крымов. — Минск :  Книжный Дом,  2017. —  256 с. — ( Невероятные истории).

5-7 кл.

Кто из ребят не мечтал хоть однажды оказаться на тропическом острове — на необитаемом и таинственном? Питерские школьники Витя Петров и Дима Иванов по воле случая как раз и попали на такой экзотический остров, где всегда лето, пальмы и горячий золотой песок, кокосы и бананы, который, казалось, и есть истинный рай на земле. Все бы хорошо, можно бы и от цивилизации в этом раю славно отдохнуть, если б не каждодневные испытания, трудности, выпадающие на долю ребят… Да еще постоянно кажется им, что на острове они не одни, что, кроме зверей и тропических птиц, есть рядом еще кто-то… окутанный тайной и умеющий не оставлять следов

(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках) 

 

Ксенофонтова, Лада. Трудно быть телефономКсенофонтова, Лада.  Трудно быть телефоном: повесть  /  Л.Ксенофонтова. —  Минск :  Книжный Дом,  2017. —  256, с. — (  Невероятные истории).

5-7кл., 8-11 кл.

Мы дружим, обижаемся, мечтаем, разочаровываемся, веселимся, грустим, строим планы на будущее, влюбляемся… А может быть, то же самое делают и наши телефоны? Невероятно?! Но если ты все-таки телефон, то это не значит, что у тебя не может быть своего собственного мира…

(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках) 

 

Кутузаў, Максім. Князь-ваўкалакКутузаў, Максім.  Князь-ваўкалак : прыгодніцка-гістарычны раман     /  М.Кутузаў. —  Мінск :Галіяфы,  2017. —  276 с.

Людзі звычайна думаюць, што жыццё князя прыемнае і бесклапотнае. Аднак ці яно такое на самой справе? Ці можна назваць бесклапотным жыццё, калі пагроза варожага мяча і здрадніцкага кінжала заўсёды побач? Калі нельга быць упэўненым у тым, хто з’яўляецца сябрам, а хто толькі робіць выгляд?.. Ці можна назваць прыемным жыццё, калі ты ім не валодаеш? Калі ты не можаш зрабіць ніводнага кроку без згоды тваіх дарадчыкаў? Жыццё князя можа быць і вельмі цікавым ды насычаным, калі яму пашанцавала і ён нарадзіўся ваўкалакам. У гэтым выпадку перад ім адкрываюцца зусім іншыя магчыма­сці. Галоўнае — ведаць, як імі скарыстацца…

(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках) 

 

Ліпскі У. УліпкіЛіпскі, Уладзімір Сцяпанавіч.  Уліпкі /  У.С.Ліпскі. — Мінск :  Харвест,  2017. —  320 с.

8-11 кл.

Пад вокладкай зборніка з такой незвычайнай назвай змешчаны дзённікавыя запісы ў вершах пра кожны дзень 2015 года.

«Уліпкі» Уладзіміра Ліпскага — гэта кніга наватарская. У кожным пражытым дні аўтар шукае сваю залацінку, у дробным, здавалася б, самым звычайным, умее бачыць значнае, агульналюдскае.

(Ёсць у бібліятэцы №6)

 

Лынькоў, Міхась.  Творы /  М.Лынькоў ; рэдкал.:І.В.Саверчанка, Я.А.Гарадніцкі, У.В.Гніламёдаў [і інш.] ; навук. рэд.  М.І.Мушынскі ; [уклад. і камент. М.П.Кенькі] ; Ін-т.  літаратуразнаўства імя Я.Купалы Нац. акад. навук Беларусі. —  Мінск :  Мастацкая літаратура,  2017. —  678 с. — ( Залатая калекцыя беларускай літаратуры ў 50 тамах ; т. 14).

8-11 кл.

(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках) 

 

Марціновіч возера радасціМарціновіч, Віктар Валер’евіч.  Возера радасці: [раман]   /  В.В.Марціновіч ; [пер. з руск. мовы В.Рыжкова]. —  Мінск :  Кнігазбор,2016. —  320 с.

 «Мне падалося вельмі важным стварыць вычарпальны твор, па якім можна было б вывучаць наш час... Прачытаўшы «Возера радасці», можна спазнаць свой лёс. Гэта нейкая спроба стварыць сваю «Вайну і мір». Гэта, вядома, сказана з іроніяй, але спроба атрымаць нешта пра эпоху, пра пакаленні ёсць. Я думаю, гэта самы рэалістычны з маіх раманаў.«- казаў аўтар на сустрэчы з чытачамі

 (Ёсць у бібліятэцы №6

 

Панчанка Сэрца маёПанчанка, Пімен Емяльянавіч.  Сэрца маё : [вершы] /  П.Е.Панчанка ;  [уклад. В.Шніпа ; маст. Г.Вашчанка]. —  Мінск :  Маст. літ.,  2017. — 142 с. — ( 100 вершаў).

8-11 кл.

 

(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках) 

 

Радзіма мая дарагая : зборнік для 6 класа : у 2 кн. : кн. 1     /  [уклад. В.Шніп]. —  Мінск :  Маст.   літ.,  2017. —  478 с. — ( Школьная бібліятэка).

5-7 кл.

(Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках) 

 

Станкевіч, Юры. Паўночны вецер для спелых пладоўСтанкевіч, Юры.  Паўночны вецер для спелых пладоў: раман, аповесці, апавяданні    /  Ю.Станкевіч. —  Мінск :  Галіяфы,  2015. —  248 с.

Раман апавядае пра далёкія студэнцкія гады і каханне нечакана пераклікаецца з сучаснасцю. Дзеянне прапанаваных аповесцяў адбываецца як у мінулым, так і ў будучыні, і тая будучыня цяпер падаецца аўтарам на мяжы фантастыкі і прыпавесці.
Некалькі вострасюжэтных апавяданняў толькі дадаюць і разгортваюць асноўныя тэмы творчасці пісьменніка, найважнейшая з якіх — нацыянальнае самавызначэнне.

(Ёсць у бібліятэках № № 4, 8, 14, 16)

 

Стральцоў, Міхась Лявонавіч. Я зноўку тутСтральцоў, Міхась Лявонавіч.  Я зноўку тут: [вершы]   /  М.Л.Стральцоў ; [уклад. В.Шніпа ; маст. В.Шкаруба]. —  Мінск :  Маст. літ.,  2017. —

102 с. — ( 100 вершаў).

8-11 кл.

 (Ёсць ва ўсіх дзіцячых бібліятэках) 

 

Супрановіч, Таіса Іосіфаўна. Халодны дзень і цёплы вечарСупрановіч, Таіса Іосіфаўна.  Халодны дзень і цёплы вечар: [аповесці, апавяданні]   /Т.І.Супрановіч. —  Мінск :  Звязда,  2017. —  208 с.

У аповесцях і апавяданнях Таісы Супрановіч – гісторыі розных жаночых лёсаў, шчаслівых і нешчаслівых шлюбаў, неспакойнага і ціхага кахання, балючых і гаючых адносін. Жыццёвы шлях яе гераінь – гэта шлях няпростых, часам вымотваючых выпрабаванняў, якія могуць зламаць любога, але толькі не сапраўды моцных духам жанчын з ярка выражанай індывідуальнасцю. Празаік Генрых Далідовіч так выказаўся пра творчасць аўтара: “Таіса Супрановіч, трэба прызнаць шчыра, умее па-пісьменніцку рэалізаваць славутае чорнаўскае, што чалавек — гэта цэлы свет, найперш здольнасцю спалучыць у паказе жыцця герояў мінулае і сённяшняе, грамадскае і асабістае, дабро і зло, а праз усё гэта ў выніку ў яе выходзіць каларытная, ёмістая проза”.

(Ёсць у бібліятэках № № 5, 10, цэнтральнай)

 

Шэін, Аляксей Георгіевіч. Сем камянёўШэін, Аляксей Георгіевіч.  Сем камянёў: [раман]   /  А.Г.Шэін ; [маст.

Р.М.Сустаў]. —  Мінск :  Пазітыў-цэнтр,  2015. —  416 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка» ;  падсерыя «Каляровы ровар» ; вып. 8).

5-7   кл.,

8-11 кл.

«Сем камянёў» Аляксей Шэiн ствараў 3,5 гады. Першапачаткова ён хацеў напісаць кнігу для дзяцей 6-8 гадоў, але ў выніку атрымаўся прыгодніцкі фэнтэзі-раман для падлеткаў. Пісьменнік прызнаецца, што натхняўся творамі Клайва Стэйплза Льюіса і Джона Рональда Руэла Толкіна.

Маленькія чытачы знойдуць ў кнізе захапляльны сюжэт, цікавых герояў, шмат прыгод і магіі, дарослыя — глыбокую хрысціянскую падаплёку. Так сем цудоўных камянёў, кожнаму з якіх прысвечана свая частка рамана, — гэта алюзія на сем дзён стварэння свету. Да таго ж шмат якія героі і рэчы маюць свае прататыпы ў рэальнасці, напрыклад, галоўны злыдзень Вормар і газета «Веснік Эферыі».

«Сем камянёў» ужо ўвайшлі ў гісторыю беларускай літаратуры, бо менавіта гэтая кніга — першае паўнавартаснае айчыннае фэнтэзі!

(Ёсць у бібліятэках № № 1, 2, 3, 4, 5, 9,10, 14, 15, цэнтральнай)

 

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь