Знаёмся: гарадская плошча

n7vSAEcR0lIMR4hLphcEjoУ 151 школе гэты тыдзень аб’яўлены Тыднем беларускай мовы і літаратуры. Для вучняў 5-6-х класаў да 950-годдзя Мінска дзіцячая бібліятэка №16 падрыхтавала інтэрактыўнае падарожжа «Знаёмся: гарадская плошча» па плошчах горада з цікавымі гістарычнымі фактамі, прыгожымі фотаздымкамі і вершамі.

Для вучняў 9-11 класаў мы запрасілі Бажэну Юр’еўну Мацюк, намесніка старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтэсу, перакладчыцу, настаўніцу. Бажэна Юр’еўна вельмі цікава расказала пра сябе, сваю творчасць, цікавыя факты з гісторыі свайго жыцця, чытала свае вершы і перклады расійскіх аўтараў на беларускую мову.

H5OsCCLDo7ceNWUrnKcHG4Таксама распавяла пра школу «Са-Творчасць», куды маладыя хлопцы і дзяўчаты могуць прынесці свае «пробы пяра», знайсці там падтрымку, аднадумцаў ці проста павысіць свой узровень па валоданню беларускай мовай.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь