Запрашаем свята ў нашу хату!

25659246_1523970257716501_4000562455025074092_n25994845_1523970464383147_2266844157930232649_n“Запрашаем свята ў нашу хату!”навагодняя праграма з гуртом “Вольніца”

 “Весела! Шумна! Цікава!” — пад такім дэвізам стартавалі зімовыя канікулы ў дзіцячай бібліятэцы №10.

Сёння бібліятэчную цішыню парушыла яркае і вясёлае прадстаўленне «Запрашаем свята ў нашу хату!», якое падарыў нам вакальна-фальклорны ансамбль «Вольніца» ДУА ЦДАДіМ г. Мінска.

26165272_1523970324383161_5647212217607470930_n26166411_1523970604383133_3890466321760550118_nСёння ў нашай хаце свята,

І гасцей у нас багата.

Усіх на свята запрашаем

І сардэчна вас вітаем.

Дзеці з задавальненнем вадзілі карагоды, спявалі песні і прымалі ўдзел у народных гульнях.

- З Новым годам і ўсім родам! Са святачкамі! З Калядачкамі! — пажадалі ўсім прысутным кіраўнік ансамбля Аляксандра  Жук і баяніст Мікалай Праўдзік.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь