Яраш Малішэўскі з Аксанай Спрынчан у дзіцячай бібліятэцы №6

 

А свісцёлка,

Або свісшчык,

Так свісціць,

Бы вецер свішча.

А свісцёлка,

Ці свісток,

Узбадзёрыць,

Нібы ток…

яр1 Бібліятэка В. Віткі сёння нагадвае канцэртную залу. Адкуль гучыць і льецца такая прыемная мелодыя? Адказ просты: у нас, у дзіцячай бібліятэцы №6 ім.У.Віткі,яр3 у гасцях музыка, калекцыянер і гісторык Яраш Малішэўскі з жонкай пісьменніцай Аксанай Спрынчан.      Прыйшлі яны з калекцыяй беларускіх народных музычных інструментаў і правялі для нашых чытачоў-семікласнікаў  3-й сталічнай школы цікавае мерапрыемства, якое запомніцца надоўга.    

  Падчас свайго выступлення Яраш расказваў пра гісторыю ўзнікнення і вырабу музычнага інструмента, а потым агучваў гэты інструмент. Жалейка, лера, дуда, акарына, варган – усе гэтыя інструменты былі прадстаўлены з душой, ярка і лірычна.     Свая адмысловая гісторыя музыкі цесна пераплятаецца з гісторыяй той краіны, для якой яна стала блізкай. Аксана Спрынчан правяла для дзяцей літаратурную віктарыну, падчас якой школьнікі бліснулі  ведамі роднай мовы і роднай гісторыі. З вуснаў поэтэссы прагучалі вершы з яе паэтычнага зборніка «ЖываЯ», усе яны былі на тэму «музыкі», сугучна задумы гэтай імпрэзы.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь