Янкаў вянок

Існуе мноства цікавых свят у кожнага народа. Вось і ў нас ёсць загадкавае і прыгожае свята Івана Купала, ці Купалле. Гэта вельмі старажынае абрадавае свята.

Аб ім распавядалі чытачам у дзіцячай бібліятэцы №4. Цікавы аповед пра загадкавую кветку папараць выклікаў вялікі інтарэс. А яшчэ дзеці даведаліся, чаму знакаміты паэт Іван Дамінікавіч Луцэвіч, які нарадзіўся 135 гадоў таму назад, стаў Янкам Купалам.

Гучалі вершы народнага паэта. Дзеці з прышкольнага лагера адпачынку гімназіі №35 вырашылі самі пачытаць вершы Янкі Купалы. Гучала родная мова з вуснаў маленькіх чытачоў і запаўняла прастору бібліятэкі.

Спасылка на відэа: youtube.com/watch?v=_fBJrmbU1NQ&list=PLDC0iLO6GgrjAhLCx4_NhE4JK58JIo7Eg

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь