Якуб Колас. Няпросты шлях класіка

IMG_9112 IMG_912724 кастрычніка ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы для навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя № 10 будаўніцтва імя І.М. Жыжаля адбылася імпрэза “Якуб Колас. Няпросты шлях класіка”, прымеркаваная да 135-годдзя пісьменніка.

Рэжысёр, акцёр, літаратурны рэдактар Васіль Дранько-Майсюк звярнуўся да будучых будаўнікоў са словамі:

“Памятаеце бронзавую фігуру Якуба Коласа на  плошчы яго імя ?  Скульптар Заір Азгур успамінаў, што Якуб Колас быў падобны на мушкецёра Аляксандра Дзюма.”

IMG_9121IMG_9140Спадар Васіль падзяліўся побытавымі падрабязнасцямі жыцця   Якуба Коласа:

“Ён быў худы, падцянуты, моцны чалавек, любіў дужацца, захапляўся жанчынамі, не любіў горад і быў зусім не падобны на Янку Купалу. Апошнія 10 гадоў жыцця Якуб Колас цяжка хварэў, 26 разоў перахварэў запаленнем лёгкіх. Менавіта хрэстаматыйную  знешнасць гэтага перыяду жыцця мы і памятаем.”

IMG_9114IMG_9161Якуб Колас пісаў: “Чытайце “Новую зямлю” і “На росстанях”, “Сымона-музыку”, усё маё і ўвесь я сам – там. ” Самая аўтабіяграфічная паэма Якуба Коласа – “Сымон-музыка”.

Васіль Дранько-Майсюк  чытаў вершы Якуба Коласа і расказваў цікавыя факты  з яго жыцця. Народны паэт, акадэмік, адзін з заснавальнікаў літаратурнай  беларускай мовы цяжка перажываў стан беларускай мовы. З раніцы ў дзень сьмерці, 13 жніўня 1956 году,  ён занёс у камітэт партыі Беларусі  ліст пра стан беларускай мовы. Апошні твор  беларуса Якуба Коласа – ліст у абарону роднай мовы.

Вы можете оставить комментарий, нажав здесь